Путнікаўская суконная мануфактура
Выгляд
Путнікаўская суконная мануфактура — мануфактура, якая дзейнічала ў 1781—1809 гг. у вёсцы Путнікі (цяпер вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
Размяшчалася ў 2 мураваных будынках. Мела 12 станкоў. У 1797 г. працаваў 121 чалавек, нарыхтавана 2 тыс. пудоў воўны, выраблена сукнаў: белага 8 тыс. аршынаў, тонкага 1,8 тыс. аршынаў, простага 21 тыс. аршынаў, байкі 5 тыс. аршынаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 131.