Перайсці да зместу

Пышкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пышкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 243 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовыя індэксы
231720
Аўтамабільны код
4
Пышкі на карце Беларусі ±
Пышкі (Беларусь)
Пышкі
Пышкі (Гродзенская вобласць)
Пышкі

Пы́шкi[1] (трансліт.: Pyški, руск.: Пышки) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падлабенскага сельсавета.

Размешчана на левым беразе Нёмана, насупраць пляжа «Усікі», дзе адпачываюць гродзенцы, і ўрочышча Пышкі ў Гродне. Побач знаходзяцца два затопленыя крэйдавыя кар’еры. Вызначаецца перападам рэльефу.

Ёсць некалькі версій паходжання назвы. Паводле адной з іх, назву вёсцы, а па ёй і лесу, дало прозвішча або мянушка кагосьці з вяскоўцаў. Паводле іншай, назва паходзіць ад літоўскага pušis — сасна.[2]

«Яшчэ дзесьці 600 гадоў таму былі Пышкі па абодва бакі Нёмана — правыя і левыя. Апошнія засталіся па той бок Нёмана. Другія Пышкі пан перанёс, даў сялянам зямлю ў адным месцы, таму і назвалі новую вёску Пярэселка — ад слова „перасяляцца“», — расказваў гродзенскі старажыл Генрых Кізюкевіч[3].

Паводле яго, «правыя Пышкі» былі ў тым месцы, дзе цяпер захавалася могілкі ў лесе.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Пы́шкі
  2. У – урочышча Пышкі. 5 фактаў пра папулярнае месца адпачынку гродзенцаў . Hrodna.life (15 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.
  3. Успаміны гродзенцаў: жыхар Пярэселкі - пра гісторыю вёскі, акупацыю і яўрэяў, якія дапамаглі з працай . Hrodna.life (15 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.