Перайсці да зместу

Пётр Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Ваньковіч
Ліс
Ліс
войскі менскі[d]

Смерць не пазней за 1670
Род Ваньковічы
Бацька Адам Ваньковіч
Маці Ева з Дуброўскіх[d]
Жонка Ганна з Дунін-Глушынскіх[d]
Дзеці Тэадор Антоні Ваньковіч, Станіслаў Ваньковіч і Ян Жыгімонт Ваньковіч

Пётр Ваньковіч (? — да 1670) — ураднік і землеўласнік.

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Адама, войскага менскага, і Евы з Дуброўскіх (Дамброўскіх).

Войскі менскі. Валодаў маёнткам Волма і фальваркам Скарабагатава Менскага павета (1654).

Памёр да 1670 года.

У шлюбе з Ганнай з Дунін-Глушынскіх, дачкой харужага ваўкавыскага. Дзеці[1]:

  • Ян-Жыгімонт (пам. пасля 1707), падчашы вількамірскі (1678), падстолі вендэнскі (1702), паручнік панцырнай харугвы, валодаў маёнткам Волма (Лужышча) (1693), жонка дачка віцебскага кашталяна Соф’я Храпавіцкая.
  • Уладзіслаў, чашнік вількамірскі (1677), войскі менскі (1688), суддзя Менскага земскага суда, паручнік гусарскай харугвы, дэпутат ГТ ВКЛ (1684, 1688), жонка дачка суддзі Браслаўскага земскага суда Ганна Кімбар.
  • Тэадор-Антоні, падчашы пінскі (1671—1676), падстараста судовы мінскі, стараста падусвяцкі, стольнік менскі (1687—1716), кашталян менскі (1709—1713). 1-я жонка дачка пісара Лідскага земскага суда Ганна Войшнар, 2-я жонка Феліцыяна Эйдан (Быкава).
  • Станіслаў, падчашы смаленскі. 1-я жонка дачка мінскага стражніка Крысціна Цадроўская, 2-я жонка дачка полацкага харужага Ганна Корсак.
  • Элеанора, муж чашнік вількамірскі (1672) Міхал Тавянскі (пам. да 1688).
  • Ружа (Разалія), муж абозны менскі Міхал Валіцкі (1650).
  • Юдыта (пам. да 1645), муж Станіслаў Заліўскі.
  • Еўфрасіння, муж вількамірскі харужы Якуб-Канстанцін Памарнацкі

Зноскі

  1. Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 143-144. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.