Пётр Нонхарт
Выгляд
Пётр Нонхарт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1550 |
Дата смерці | 1633 |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сюзана з Нонхартаў[d] |
Пётр Но́нхарт (Nonhardt, Nonhaart, Nonharteken; ? — 1633) — віленскі архітэктар і будаўнік.
Паходзіў з Галандыі. З 1611 года загадваў каралеўскімі збудаваннямі ў Вільні, начальнік каралеўскіх фартыфікацый y Вялікім Княстве Літоўскім.
Ажаніўшыся з пратэстанткай Падбярэзскай, займеў пасады віленскага гараднічага і будаўнічага. Як высокакваліфікаваны прафесіянал, быў адпаведна ацанёны і атрымаў Гайцюнішкі. Верагодна, што адзіная дачка Пятра, Сузана, выйшла замуж за Юрыя Храптовіча (1586—1650), ваяводу навагародскага, і перадала яму ў пасаг Гайцюнішкі.
Пабудаваў палац y Вільні (пасля 1610 года), дом-крэпасць Нонхартаў у Гайцюнішках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нонхарт Пётр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нонхарт Пётр // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.