Пінакль
Выгляд
Пінакль (фр.: pinacle, ад лац.: pinnaculum — крылца; вільчык, канёк) у раманскай і гатычнай архітэктуры — дэкаратыўная вежка, якую часта увенчвалі востраканцовым фіялам. Пінаклі ставіліся галоўным чынам наверсе контрфорсаў, таксама на ўступах контрфорсаў і веж, на каньках і слупах сцен. Канструктыўнай функцыі пінакль не мае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
Пінакль на Вікісховішчы |