Пінкас (кніга)
Выгляд
Пінкас (іўр.: פִּנְקָס, ашкеназскае вымаўленне — пінкас, ідыш — пінкес, ад грэч. πίναξ)- актавая кніга яўрэйскіх абшчын. Вяліся да XVIII стагоддзя, ва Усходняй Еўропе да XX стагоддзя[1]. Вяліся Ваадам чатырох зямель і іншымі арганізацыямі.
У пінкасы ўносіліся важныя падзеі абшчын, пастановы і статуты (таканот), службовыя прызначэнні, унутрыабшчынныя падаткі і інш.
Мова пінкасаў у асноўным іўрыт; у некаторых сефардскіх абшчынах — яўрэйска-іспанская; зрэдку (напрыклад, рашэнні Мараўскага ваада) — сумесь іўрыту з ідыш.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]