Ладзіна
Ладзіна | |
Саманазва: | לאדינו Ladino |
---|---|
Краіны: | Ізраіль, Турцыя, ЗША, Мексіка, Бразілія, Францыя, Грэцыя, Македонія, Марока, Сербія, Балгарыя |
Рэгіёны: | Еўразія, Амерыка |
Арганізацыя, якая рэгулюе: | Нацыянальнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове ў Ізраілі |
Агульная колькасць носьбітаў: | больш за 1 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | ??? |
Індаеўрапейскія мовы |
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | - |
ISO 639-2: | lad |
ISO 639-3: | lad |
Сефа́рдская мова (вядомая таксама як яўрэйска-іспанская, ладзі́на, джудзека, спаньёль, жудзезма, хебранея) — мова сефардаў, адна з яўрэйскіх моў. Адносіцца да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Сефардская мова з'яўляецца фактычна працягам ранне-яўрэйска-кастыльскага дыялекту, які ўключыў у сябе носьбітаў і рысы астатніх яўрэйскіх ібера-раманскіх дыялектаў. Мова выкарыстоўвае ўласную сістэму арфаграфіі.
Пачатак ўтварэння гэтага адгалінавання іспанскай мовы звязана з выгнаннем з Іспаніі ў 1492 годзе яўрэяў, што рассяліліся галоўным чынам на тэрыторыі Асманскай імперыі, у Паўночнай Афрыцы, затым у Партугаліі, Італіі, Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Палестыне і інш. Знаходзячыся ва ўмовах іншамоўнага асяроддзя і не маючы статусу афіцыйнай мовы, яна да гэтага часу захоўвае рысы (галоўным чынам у фанетыцы) іспанскай мовы канца XV ст. Функцыянуе як гутарковая мова, праяўляе прыкметы вымірання.
Распаўсюджаная ў Ізраілі, асобных раёнах Турцыі, Грэцыі, Чарнагорыі, Сербіі, Румыніі, Балгарыі. Колькасць носьбітаў складае каля 100 тыс. чалавек. Дыялектнае дзяленне звязана з краінамі пражывання носьбітаў. Асноўныя дыялектныя варыянты — турэцкі, румынскі, югаслаўскі.
У 1996 годзе Кнэсет прыняў закон аб стварэнні Нацыянальнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове.
|