Пірацкі цэнтр Беларусі
Пірацкі цэнтр Беларусі | |
---|---|
| |
Дата заснавання | 14 верасня 2012 (з'явіўся сайт) |
Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь |
Краіна | |
Інтэрнацыянал | Пірацкі інтэрнацыянал |
Дэвіз | Пампуй! Шыфруй! Змяняйся! |
Сайт | pirates.by |
Пірацкі цэнтр — супольнасць актыўных людзей, якія выступаюць за свабоду ведаў, рэформу капірайта, прыватнасць персанальная інфармацыі і празрыстае кіраванне грамадствам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пірацкі цэнтр (далей ПЦ) пачаў сваю дзейнасць ў Мінску на пачатку 2013 года.[1]. Гэта трэцяя спроба арганізаваць пірацкі рух на Беларусі.
За апошні год дзенайсці былі створаны сайт Архівавана 26 чэрвеня 2015., суполкі ў сацыяльных сетках, наладжаны сувязі з Пірацкімі партыямі розных краін (Расія, Украіна, Латвія, Польшча, Чэхія, Каталонія (Іспанія) і шмат іншых).
19-21 красавіка 2013 Пірацкі цэнтр удзельнічаў у Генеральнай асаблеі Пірацкага Інтэрнацыяналу[2] і быў прыняты яе членам.[3]
9 жніўня 2013 года піраты Беларусі прынялі ўдзел у стварэнні арганізацыі Маладых Піратаў Еўропы[4].
Мэты і прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная лінія фронту дзейнасці Пірацкага Цэнтра — гэта дэмантаж існуючага капірайта.[5]
Акрамя таго, піраты Беларусі [6] выступаюць за:
- альтэрнатыўныя ліцэнзіі і свабодны выбар аўтара;
- адкрытасць улады і празрыстаць прыняцця рашэнняў;
- даступны хуткасны інтэрнэт;
- права на прыватнасць ў інтэрнэце і рэальным жыцці;
- свабодныя і адкрытыя веды;
- адкрытае праграмнае забеспячэнне ў грамадскай сферы, адукацыі, культуры;
- сацыяльныя навацыі.
Прынцыпы, якіх прытрымліваюцца ў Пірацкім цэнтры:
- адкрытасць;
- альтэрнатыўнасць;
- ініцыятыўнасць;
- дзеянне;
Напрамкі дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]На дадзены момант (2013 год) асноўны напрамак дзейнасці - адукацыйны, які ўключае:
- арганізацыю публічных лекцый, дыскусій, круглых сталоў, кінапраглядаў;[7][8][9]
- правядзенне крыптавечарын;[10][11]
- сустрэчы з нефармальнымі творцамі;[12]
- удзел ў розных канферэнцыях, IT-мерапрыемствах;
- аўдыёмасты з піратамі розных краін;
- вывучэнне капірайта самастойна і агулам;
- пераклад артыкулаў, субтытраў да відэа і фільмаў, у тым ліку на беларускую мову;
- напісанне рэцэнзій, правядзенне апытанняў;
- стварэнне бібліятэкі і медыятэкі
і інш.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Першая крыптавечарына ў Мінску
-
Анлайн мост с Пірацкім Інтэрнацыяналам
-
Афіша да адкрытай лекцыя сярод нефармалаў
-
Анлайн мост з актывістамі Фінляндыі
-
Анлайн мост в Піратамі Санкт-Пецярбурга
Зноскі
- ↑ В байнете появились пираты
- ↑ Качай права
- ↑ Первые новости с Генеральной Ассамблеи Пиратского Интернационала 2013 Архівавана 4 мая 2013.
- ↑ https://young-pirates.eu/2013/08/14/ype-founded/ Архівавана 19 лютага 2014.
- ↑ Что такое копирайт? Раскладываем по полочкам
- ↑ Нацыя піратаў. Чаму большасць беларусаў спажывае неліцэнзійную прадукцыю? Архівавана 21 лютага 2014.
- ↑ Прэзентацыя "Капірайт і цыфравыя правы"
- ↑ Open Source и социальные институты (відэа) Архівавана 10 красавіка 2016.
- ↑ Беларусский копирайт: тенденции развития и альтернативы (відэа) Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Криптовечеринка на МедиаБарКэмпе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2013. Праверана 22 чэрвеня 2013.
- ↑ На криптовечеринке бесплатно научат "шифроваться" в интернете (видео) Архівавана 5 чэрвеня 2013.
- ↑ Пираты завоевывают Витебск(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2013. Праверана 22 чэрвеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт "Пірацкага Цэнтра " Архівавана 26 чэрвеня 2015.
- Сустветны пірацкі рух