Піус Пашке
Піус Пашке | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачкі на лыжах з трампліна[1] |
Нарадзіўся |
20 мая 1990 (34 гады) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Піус Пашке (ням.: Pius Paschke, нар. 20 мая 1990 года, Мюнхен) — нямецкі скакун з трампліна, чэмпіён свету 2021 года ў камандах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па палётах на лыжах 2020 года. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Піус Пашке дэбютаваў на этапах Кубка свету 21 снежня 2013 года ў Энгельбергу. У 2020 годзе на чэмпіянаце свету па палётах на лыжах у Планіцы заваяваў сярэбраны медаль у камандным першынстве. У 2021 годзе Піус выступіў на чэмпіянаце свету ў нямецкім Оберстдорфе, дзе стаў чэмпіёнам свету ў камандных спаборніцтвах.
На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне Піус Пашке стаў 30-м у скачках з вялікага трампліна.
На першым старце падчас Кубка свету сезона 2023/2024 гадоў у фінскай Руцы, немец упершыню ў кар’еры ў індывідуальных скачках забраўся на подыум, стаўшы другім.
Зноскі
- ↑ FIS database Праверана 26 красавіка 2022.