Перайсці да зместу

Раад аль-Хамдані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раад аль-Хамдані
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1951(1951-06-20) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прыналежнасць Ірак
Род войскаў Сухапутныя войскі Ірана[d]
Званне генерал-лейтэнант

Раад Маджыд Рашыд аль-Хамдані (араб. رعد مجيد الحمداني‎‎) — іракскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант Рэспубліканскай гвардыі Ірака[1]. Доктар ваенных навук (1992)[2].

Нарадзіўся ў Багдадзе. Суніт[2].

Армейскую службу пачаў у 71-й брыгадзе ў званні першага лейтэнанта. Падчас вайны Суднага дня 1973 года ўдзельнічаў у баях на Галанскіх вышынях[2].

У перыяд ірана-іракскай вайны служыў штабным афіцэрам у розных бранятанкавых і разведвальных падраздзяленнях. З 1982 года — у Рэспубліканскай гвардыі. У 1987—1989 гадах быў на пасадзе старэйшага афіцэра па навучанні[3].

У падначаленне Хамдані атрымаў абодвух сыноў Садама Хусейна, Удэя і Кусея, якія служылі ў яго батальёне[2].

На фоне пыдтрыхтоўкі ЗША да ўварвання ў Ірак Хамдані прапанаваў ваенна-палітычнаму кіраўніцтву рэалізаваць стратэгію «частковай сілы», якая б дазволіла пратрымацца ад 6 да 8 месяцаў. Прапанова была адхілена[4].

З пачаткам баявых дзеянняў камандаваў II корпусам Рэспубліканскай гвардыі, адказваў за абарону Кербелы[5].

Пасля акупацыі краіны Хамдані, баючыся пераследаў з боку шыіцкіх баевікоў, уцёк у Аман, дзе ўладкаваўся ў ваенную акадэмію[6].

Заснаваў Асацыяцыю былых афіцэраў узброеных сіл Ірака[7]. Падтрымліваў кантакты з іракскім аддзяленнем Баас, у прыватнасці з яе прасірыйскім крылом на чале з Махамедам Юнісам аль-Ахмедам (група Аль-Аўда)[8].

У 1970 годзе скончыў бакалаўрыят у ваенным каледжы ў Багдадзе. У 1978—1980 гадах вучыўся ва ўніверсітэце Бакр. Адначасна атрымаў ступень магістра ваенных навук у штабным каледжы[3]. У 1992 годзе атрымаў ступень доктара ваенных навук[2].

  1. "Iraqi general tells of Arab armies' admiration for IDF". Haaretz. 7 June 2009.
  2. а б в г д Woods, Kevin M. (2009). "Saddam's War: An Iraqi Military Perspective of the Iran-Iraq War". Mcnair Papers. Washington, D.C.: Institute for National Strategic Studies, National Defence University: 12. ISBN 9780160827372. ISSN 1071-7552.
  3. а б Woods, Kevin M. (2011) [2010]. Saddam's Generals: Perspectives of the Iran-Iraq War. Alexandria, VA: Institute for Defense Analyses. p. 29. ISBN 9780160896132.
  4. Former Commander of the 2nd Corps of the Iraqi Republican Guards General Ra'd Majid Al-Hamdani Reveals Secrets of Saddam Hussein's Decision-Making Before and During the War (англ.). MEMRI (5 сакавіка 2007). Праверана 27 лютага 2023.
  5. Interview with Lt. Gen. Raad al-Hamdani | PBS Frontline 26 February 2004.
  6. - ABC News. ABC News.
  7. Montgomery, Gary W.; McWilliams, Timothy S., рэд-ры (2009). Al Anbar Awakening, V. 2, Iraqi Perspectives: From Insurgency to Counterinsurgency in Iraq, 2004-2009. Quantico,VA: Marine Corps University Press. p. 275. ISBN 9780160842948.
  8. Daghler, Sam (25 April 2009). "Iraq Resists Pleas by U.S. to Placate Baath Party". The New York Times.