Махамед Юніс аль-Ахмед

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Махамед Юніс аль-Ахмед
араб. محمد يونس الأحمد‎‎
Muhammad Yunis al-Ahmad.jpg
Дата нараджэння 1949
Грамадзянства
Веравызнанне іслам суніцкага толку
Партыя Баас
Асноўныя ідэі баасізм
Род дзейнасці палітык, партызан

Махамед Юніс аль-Ахмед аль-Мувалі (араб. محمد يونس الأحمد‎‎; нар. 1949) — высокапастаўлены член іракскай партыі Баас, кіраўнік падпольнай арганізацыі «Аль-Аўда», актыўны арганізатар партызанскіх аперацый супраць сіл міжнароднай кааліцыі падчас Іракскай вайны 20032011 гадоў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ахмед нарадзіўся ў 1949 годзе ў Аль-Мавале ў правінцыі Масул[2] і падняўся ў шэрагах іракскай партыі Баас пры кіраванні Садама Хусейна. Першапачаткова ён служыў ва ўпраўленні палітычнага кіраўніцтва іракскай арміі, якому было даручана забяспечыць кантроль над ваеннымі, а затым стаў старэйшым членам ваеннага бюро партыі[3].

Хоць да моманту ўварвання ў Ірак у 2003 годзе Ахмед уваходзіў у склад вышэйшага камандавання партыі Баас, Злучаныя Штаты не надавалі першароднага значэння яго злове да таго часу, пакуль не прайшло некалькі месяцаў пасля падзення баасісцкага ўрада, ненаўмысна даўшы Ахмеду дастаткова часу, каб схавацца[3].

На той момант ён стаў адной з вядучых фігур сярод іракскіх паўстанцаў і галоўным партыйным супернікам Ізата Ібрагіма аль-Дуры[4]. У 2006 годзе іракскі ўрад сцвярджаў, што ён быў «аператыўных лідарам», «фінансавым пасярэднікам» і палявым камандзірам паўстанцаў-баасітаў.

Падчас вайны аль-Ахмед у аснўным жыў ў Сірыі, будучы абвінавачаным іракскім прэзідэнтам Нуры аль-Малікі ў тым, што ён кіруе баявымі дзеяннямі суніцкіх паўстанцаў ўнутры Ірака[5]. Па словах журналістаў Майкла Вайса і Хасана Хасана, прэзідэнт Сірыі Башар Асад у нейкі момант паспрабаваў зрабіць аль-Ахмеда лідарам іракскіх паўстанцаў-баасістаў. Аднак іншыя паведамлялі, што яго арганізацыя, Аль-Авда мае шмат шыітаў сярэдняга ўзроўню і прывабная для некаторых былых шыітаў-баасістаў з паўднёвага Ірака[3], і лічыцца, што шыіцкія паслядоўнікі Юніса актыўныя ў Паўднёвым Іраку[6]. Акрамя таго, паведамляецца, што арганізацыя Ахмеда сканцэнтравана на забеспячэнні палітычнай рэабілітацыі, амністыі і рэпатрыяцыі выгнаннікаў-баасістаў, у адрозненне ад арміі Накшбандзіі, што хоча гвалтоўна звергнуць іракскі ўрад, створаны амерыканцамі[7].

У кастрычніку 2020 года, у сувязі са смерцю ад-Дуры, заходнія крыніцы лічылі яго найбольш верагодным кандыдатам на пасаду сакратара іракскага Баас.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]