Рагі-Ілецкі
Выгляд
Пасёлак
Рагі-Ілецкі
|
Рагі́-Іле́цкі[1] (трансліт.: Rahi-Iliecki, руск.: Роги-Илецкий) — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Маркавіцкага сельсавета.
У 1926—1927 гадах цэнтр Рагі-Ілецкага сельсавета.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 0,5 км на паўночны ўсход — рака Церуха (прыток Сожа).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па аўтадарозе Н4094 Рудня-Прыбыткоўская — Глыбоцкае. Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.
За 3,3 км ад пасёлка — чыгуначная станцыя Дзікалаўка (на лініі Гомель-Чарнігаў)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх