Радзім
Выгляд
Радзі́м — паводле «Аповесці мінулых гадоў», легендарны правадыр (князь), першапродак славянскага племяннога саюза радзімічаў. Разам са сваім братам Вяткам жыў «на ляхах». Адтуль яны прыйшлі са сваімі родамі і аселі: першы пасяліўся на рацэ Сож, другі — на рацэ Ака. Ад іх пайшлі радзімічы і вяцічы. На думку некаторых даследчыкаў, імя Радзім — скарочаная форма ад Радзімір або Радзімер. Даследчык А. Папоў лічыў, што назва «радзімічы» першапачаткова належала дынастычнаму роду, а потым пашырылася на племянныя групы і землі, якія яны займалі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.