Разалія Лаўцэвіч
Разалія Лаўцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1767 |
Месца нараджэння | Пастаўшчына |
Тэатр | Тэатр Антонія Тызенгаўза |
Разалія Лаўцэ́віч (Лаўцінская, Лаўчынская) (па мужу Дукштэйн) (1767 ?, Пастаўшчына — ?) — танцоўшчыца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Гродне.
У жніўні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Балет высковы» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра.
У 1785—1794 гадах уваходзіла ў балетную трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскай сцэне і ў Нацыянальным тэатры.
Пасля паўстання 1794 года танцавала ў балетных трупах С.Гальніцкага і Т.Трускаляскага.
У 1797 годзе па ініцыятыве і за кошт былога караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага выехала ў Пецярбург і паступіла фігуранткай у балетную трупу імператарскіх тэатраў.
З 1799 года выступала пад прозвішчам мужа Дукштэйн.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Разалія Лаўцэвіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.