Падскарбі надворны літоўскі
Jump to navigation
Jump to search
Падскарбі надворны літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 падскарбі дворны літоўскі) — дзяржаўная пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку быў намеснікам падскарбія земскага і, відаць, адказваў за забеспячэнне асабістых матэрыяльных патрэбаў вялікага князя.
Пасля стварэння сталовых маёнткаў, або эканоміяў (1588) быў іхнім фінансавым і эканамічным кіраўніком.
У адрозненне ад вялікага падскарбія не меў месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай, уведзены туды толькі ў 1775 годзе.
Спіс надворных падскарбіяў літоўскіх[правіць | правіць зыходнік]
Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Boniecki A. Poczet rodów w wielkim Księnstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i Dygnitarza wielkiiego Księstwa Litewskiego: 1385-1795. Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1-31. - Poznań, 1879-1908.