Разводдзе
Выгляд
(Пасля перасылкі з Разліў ракі)
Разводдзе — адна з фаз воднага рэжыму ракі, якая штогод паўтараецца ў адзін і той жа сезон года, — адносна доўгае і значнае павелічэнне воднасці ракі, якое выклікае падняцце яе ўзроўню; звычайна суправаджаецца выхадам вод з межаннага рэчышча і затапленнем поймы.
Разводдзе выклікаецца ўзмоцненым працяглым прытокам вады, які можа быць абумоўлены:
- вясновым раставаннем снегу на раўнінах;
- летнім раставаннем снегу і леднікоў ў гарах;
- багатымі дажджамі.
Разводдзі, выкліканыя вясновым снегараставаннем, характэрныя для многіх раўнінных рэк, якія дзеляцца на 2 групы:
- ракі з перавагай вясновага сцёку (напрыклад, Волга, Урал)
- ракі з перавагай летняга сцёку (напрыклад, Анадыр, Юкан, Макензі).
Разводдзі, абумоўленыя летнім раставаннем горных снягоў і леднікоў, характэрныя для рэк Сярэдняй Азіі, Каўказа, Альпаў.
Паводкі, выкліканыя мусоннымі дажджамі, характэрныя для рэк Паўднёва-Усходняй Азіі (Янцзы, Меконг).