Райнер Брокман
Райнер Брокман | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 мая 1609 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1647[1] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Райнер Брокман (ням.: Reiner Brocmann; 1609—1647) — святар, перакладчык і паэт. Аўтар першага вядомага верша на эстонскай мове (апублікаваны ў 1637 годзе).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэйнер Брокман нарадзіўся 8 мая 1609 года ў вёсцы Шван-Грэнцдорф (цяпер у складзе нямецкай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія) у сям’і пастара. Вывучаў тэалогію Гамбургскім і Ростакскім універсітэтах. У 1634—1639 гадах выкладаў старажытнагрэчаскую мову ў Талінскай гімназіі. З 1639 года і да сваёй смерці служыў пастарам у Кадрыне, цяпер у складзе эстонскага павета Ляэне-Вірумаа, выкладаў у рэлігійнай кангрэгацыі Кадрыны.
Пісаў вершы на нямецкай, лацінскай, грэчаскай і эстонскай мовах. Ён таксама вядомы як перакладчык нямецкіх лютэранскіх харалаў на эстонскую мову, 23 з якіх былі апублікаваны ў 1653 годзе пасля яго смерці.
Памёр 9 снежня 1647 года пасля хваробы Магіла Рэйнера Брокмана знаходзіцца сёння ў царкве Кадрыны.
Першы эстонскі верш
[правіць | правіць зыходнік]Брокман быў асабліва натхнёны «Кнігай пра нямецкую паэтыку» («Buch von der deutschen Poeterey») Марціна Опіца і выкарыстоўваў у сваёй творчасці яго паэтычныя прынцыпы. У 1637 годзе ён апублікаваў першы вясельны верш на эстонскай мове. Верш напісаны александрыйскім вершам, што насамрэч не вельмі падыходзіць для эстонскага метра. Верш носіць назву Carmen Alexandrinum Esthonicum. У далейшым пры жыцці Брокмана было апублікавана яшчэ тры яго вершы на эстонскай мове.
Зноскі
- ↑ Reiner Brockmann // https://utlib.ut.ee/eeva/index.php?lang=en&do=autor&aid=27
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123581516 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.