Марцін Опіц
| Марцін Опіц | |
|---|---|
| Martin Opitz | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Martin Opitz |
| Дата нараджэння | 23 снежня 1597[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 жніўня 1639[1][2][…] (41 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | Паэт |
| Жанр | класіцызм, барока |
| Мова твораў | нямецкая |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Подпіс |
|
Марцін Опіц (ням.: Martin Opitz; 23 снежня 1597, Бунцлаў — 20 жніўня 1639, Данцыг) — нямецкі паэт (асноўны кірунак — класіцызм), стваральнік першай паэтыкі на нямецкай мове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў гімназіі ў Бунцлаве, затым, з 1617, — у вышэйшай школе ў Бойтэне-на-Одэры, дзе вывучаў французскую, нідэрландскую і італьянскую паэзію. У 1618 паступіў ва ўніверсітэт у Франкфурце-на-Одэры, у тым жа годзе выступіў з невялікім трактатам «Aristarchus sive de contemptu linguae teutonicae», у якім абараняў права роднай мовы на літаратурнае жыццё і даказваў, што нямецкая мова не горш французскай або італьянскай здольная стварыць новую літаратуру па вялікіх ўзорах класічнай старажытнасці.

У 1619 у Гайдэльбергу ўзначаліў гурток маладых паэтаў, якія групаваліся вакол Цынкгрэфа і імкнуліся да стварэння нацыянальнай паэзіі. У 1620-м гурток, з прычыны ваенных падзей, распаўся, і Опіц збег у Лейдэн, дзе набыў апеку Даніэла Хэйнсія, чыю лацінскую оду на нараджэнне Хрыста ён пераклаў яшчэ ў Гайдэльбергу. У 1622, па запрашэнні князя сяміградскага Бетлена Габора, Опіц зрабіўся прафесарам філасофіі і вытанчаных мастацтваў у вышэйшай школе Вайсенбурга. Тут ён напісаў апісальна-дыдактычную паэму «Zlatna oder von Ruhe des Gemüts» і пачаў шырокую, але пакінутую няскончанай працу аб старажытнасцях Дакіі («Dacia antiqua»).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэфарматар нямецкай паэзіі, заснавальнік так званай Першай сілезскай школы паэтаў. Да яго нямецкія паэты пісалі пераважна на лаціне. Опіц увёў сілаба-тоніку ў нямецкую паэзію, а свае прынцыпы выклаў у «Кнізе пра нямецкую паэтыку» (Buch von der deutschen Poeterey, 1624).
Верш «Начы і зоркам» пераклаў на беларускую мову Уладзімір Папковіч[5]. Некаторыя вершы Опіца пераклаў на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Muncker F. Opitz, Martin // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1887. — Т. 24. — S. 370–378.
- ↑ а б Opitz von Boberfeld, Martin // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 20. — P. 129.
- ↑ а б Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
- ↑ а б http://www.die-fruchtbringende-gesellschaft.de/files/fg_beacon.txt Праверана 24 лютага 2015.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока