Раман Юзаф Абрахам
Раман Юзаф Абрахам | |
---|---|
польск.: Roman Abraham | |
Нараджэнне |
28 лютага 1891[1][2] |
Смерць |
28 жніўня 1976 (85 гадоў) ці 26 жніўня 1976[3] (85 гадоў) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | армія[4] |
Род войскаў | кавалерыя Другой Польскай Рэспублікі[d] |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман Юзаф Абрахам (польск.: Roman Jozef Abraham; 28 лютага 1891, Львоў — 12 мая 1970, Варшава) — брыгадны генерал Войска Польскага, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раман Абрахам нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава, прафесара права, і Станіславы Рэйс.
Меў сястру Ванду (1895—1995), якая была жонкай генерала Вацлава Стахіевіча.
У 1910 годзе скончыў гімназію езуітаў у Бэнковіцах каля Хірова. Вучыўся на факультэце філасофіі і права Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, па заканчэнні якога атрымаў ступень доктара права. Падчас навучання ўдзельнічаў у рабоце Związku Młodzieży Polskiej «Zet». Скончыў афіцэрскую школу кавалерыі для добраахвотнікаў. Падчас Першай сусветнай вайны са жніўня 1914 да кастрычніка 1918 года служыў у аўстра-венгерскай арміі ў палку ўланаў і палку конных стральцоў. Ваяваў на франтах — усходнім і заходнім. Службу скончыў у званні паручніка кавалерыі.
У 1918 годзе ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне.[5]
З 1920 года служыў у Варшаве, Опалі, Познані, Львова.
Са снежня 1927 года да лютага 1929 года — камандзір 26-га палка ўланаў у Баранавічы. 26-ы полк уланаў вядомы сваімі баявымі дзеяннямі падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920.
З 1 студзеня 1928 года — палкоўнік.
З сакавіка 1929 года служыў у Торуні, Варшаве, Быдгашчы, Познані.
Быў дэпутатам Сейма ІІІ склікання, абраным у 1930 годзе па спісе BBWR (Bezpartyjny Blok Współpracy z Rządem Józefa Piłsudskiego), склаў паўнамоцтвы 16.01.1931.
З 19 сакавіка 1938 года — генерал. У вераснёвую кампанію 1939 года камандаваў Вялікапольскай брыгадай кавалерыі ў складзе арміі «Познань» генерала Тадэвуша Кутшэбы.
Генерал Р. Абрахам быў адзіным камандзірам кавалерыйскай часткі, якая на ўсім баявым шляху не пацярпела паражэння, не прайграла ніводнай бітвы, а пад Брохавым і Сахачавым яго салдаты адбілі атаку нямецкай 4-й танкавай дывізіі і 2-й лёгкай дывізіі. З 23 па 28 верасня Р. Абрахам камандаваў зборнай брыгадай кавалерыі падчас абароны Варшавы.
Быў цяжка паранены і трапіў у палон. Знаходзіўся ў канцлагерах (афлагах) Кратошын, Кёнігштайн ІVB, Ёханісбрун VIIIE, Мурнаў VIIA.
Вызвалены 30 красавіка 1945 года амерыканскімі войскамі.
Пасля вяртання ў Польшчу працаваў ва Урадавай установе рэпатрыяцыі, Польскім Чырвоным Крыжы.
З 1950 года — на пенсіі.
Аўтар ваенна-гістарычных прац.
Памёр 12 мая 1970 года ў Варшаве.[6] Пахаваны ў Wrześni.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Roman Abraham // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/674398 Праверана 1 сакавіка 2024.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Roman Abraham(нявызн.). Generałowie II Rzeczypospolitej. Праверана 20 лютага 2024.
- ↑ Historycznych, Biogramy Postaci. Roman Abraham (польск.). Biogramy Postaci Historycznych. Праверана 20 лютага 2024.
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 28 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Асобы