Рамон Серана Суньер
Рамон Серана Суньер (ісп.: Ramón Serrano Súñer; 12 верасня 1901 — 1 верасня 2003) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Франкісцкай Іспаніі, адвакат. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Адзін з найбліжэйшых памочнікаў і сваяк Франсіска Франка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Італіі, затым займаўся адвакацкай практыкай у Сарагосе. У 1933—1936 гады быў дэпутатам картэсаў.
Падчас ліпеньскага путчу 1936 года, які паклаў пачатак грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Серана Суньер быў арыштаваны ў Мадрыдзе рэспубліканскімі ўладамі з-за сувязяў з Франсіска Франка, адным з кіраўнікоў мяцежнікаў. У 1937 годзе яму ўдаецца бегчы ў Бургас, дзе Франка прызначыў яго міністрам прапаганды і друку свайго ўрада. Неўзабаве Серана Суньер стаў таксама міністрам унутраных спраў і старшынёй палітычнага савета фалангісцкай партыі.
У чэрвені 1939 года Серана Суньер нанёс візіт лідару Фашысцкай Італіі Беніта Мусаліні, а ў верасні 1940 года вёў перамовы з Адольфам Гітлерам аб умацаванні супрацоўніцтва Франкісцкай Іспаніі з краінамі «Восі».
Падчас Другой сусветнай быў вядомы як прыхільнік адкрытага ўступлення ў вайну на баку Германіі. У кастрычніку 1940 года ён прызначаны міністрам замежных спраў. На гэтай пасадзе ў лістападзе 1940 года вёў у Берліне перамовы аб магчымых тэрытарыяльных пашырэннях Іспаніі за кошт Французскага Марока, а ў лютым 1941 года ўдзельнічаў у сакрэтных перамовах Франка з Мусаліні, прысвечаных пытанням уступлення Іспаніі ў вайну і падзелу Французскай Паўночнай Афрыкі.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праявіў ініцыятыву ў адпраўцы іспанскіх добраахвотнікаў («Блакітная дывізія») на Усходні фронт супраць СССР.
У верасні 1942 года Франка выдаліў Серана Суньера з пасады міністра замежных спраў, што азначала адмову франкісцкага ўрада ад адкрытага ўступлення ў вайну.
Пасля адстаўкі ўзначальваў прэстыжную адвакацкую фірму, да 1957 года быў пракуратарам (членам) франкісцкіх картэсаў. Часам публікаваў артыкулы ў кансерватыўнай газеце АВС, прапаноўваў Франка зрабіць яго рэжым больш ліберальным, у той жа час працягваў захапляцца Мусаліні і рэгулярна наведваў імшы ў памяць пра яго. У 1945 годзе прапанаваў Франка праект дзяржаўнай рэформы, накіраванай на лібералізацыю рэжыму, але той адмовіўся.
Зноскі
- ↑ Ramón Serrano Suñer // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ramon Serrano Suner // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=3-3&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ а б в г http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=4-4&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=2-2&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ https://www.alianzaeditorial.es/minisites/manual_web/3491307/Cuarta_Parte/Biografias/3RamonSerranoSuner.pdf Праверана 3 снежня 2018.
- ↑ Jesús de la Hera Martínez La política cultural de Alemania en España en el período de entreguerras — Madrid: CSIC, 2002. — P. 373. — ISBN 978-84-00-08022-8
- ↑ http://www.racmyp.es/academicos/lista_historica.cfm Праверана 10 лютага 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Престон П. Франко. — М.: Центрполиграф, 1999. — 701 с. — ISBN 5-227-00414-5.
- Дипломатический словарь. Гл. ред. А. Я. Вышинский и С. А. Лозовский. М., 1948.
- Міністры замежных спраў Іспаніі
- Міністры ўнутраных спраў Іспаніі
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў Іспаніі
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Мадрыдзе
- Выпускнікі Камплутэнсэ
- Асобы
- Стагадовыя доўгажыхары
- Дэпутаты Іспаніі
- Юрысты Іспаніі
- Адвакаты паводле алфавіта
- Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)
- Члены Іспанскай фалангі