Ранняе хрысціянства
Ранняе хрысціянства — перыяд у развіцці хрысціянства, які папярэднічаў Першаму Нікейскаму сабору ў 325 годзе, як правіла, дзеліцца на апостальскі перыяд і данікейскі перыяд (ад апостальскага стагоддзя да Нікейскага).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя хрысціяне, як апісана ў першых частках кнігі Дзеянняў Апосталаў, былі ўсе яўрэі, альбо па нараджэнні, альбо пасля пераўтварэння, для якіх выкарыстоўваецца біблейскі тэрмін празеліты, і якіх гісторыкі называюць яўрэі-хрысціяне. Першапачаткова Евангелле распаўсюджвалася ў вуснай форме і, верагодна, на арамейскай мове. Згодна тэкстаў Новага Запавета Кнігі Дзеяў і Ліста да Галатаў, першая хрысціянская абшчына была засяроджана пераважна ў Іерусаліме і яе лідарамі былі Пётр, Якаў і Ян. Саул з Тарса, пасля свайго звароту да хрысціянства, атрымаў новае імя Павел і тытул "Апостала язычнікаў". Уплыў Паўла на хрысціянскае багаслоў'е лічыцца больш значным, чым любога іншага пісьменніка Новага Запавету.
Да канца 1-га стагоддзя, хрысціянства стала прызнавацца ўнутрана і вонкава ў выглядзе асобнай рэлігіі ад іўдаізму часоў Другога Храма, які сам па сабе быў вымушаны асобна развівацца на працягу стагоддзяў пасля разбурэння Другога Іерусалімскага Храма. Як паказалі шматлікія цытаты ў кнігах Новага Запавету і іншых хрысціянскіх пісаннях першых стагоддзяў, раннія хрысціяне звычайна выкарыстоўвалі і шанавалі яўрэйскую Біблію як Пісанне, у асноўным у грэчаскім (Септуагінта) або арамейскім (Таргум) перакладах.
Пасля распрацоўкі канона Новага Запавету, лісты Паўла, кананічныя Евангеллі і некаторыя іншыя працы былі таксама прызнаныя як святое пісанне для чытання ў царкве. Лісты Паўла, асабліва Рымлянам, усталяваў тэалогію, заснаваную на Хрысце, а не на Майсеевым законе, але большасць хрысціянскіх канфесій дагэтуль лічаць маральныя прадпісанні з Майсеевага закона, напрыклад: Дзесяць запаведзяў, Вялікая Запаведзь і Залатое правіла, неабходнымі да ўжывання. Раннія хрысціяне дэманстравалі шырокі спектр вераванняў і практык, многія з якіх пасля былі аспрэчаны як ератычныя.
Для паляпшэння артыкула пажадана |