Перайсці да зместу

Расстрэл на Марсавым полі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лафает кіруе расстрэлам народнай маніфестацыі

Расстрэл на Марсавым полі — падзея Вялікай французскай рэвалюцыі, якая адбылася 17 ліпеня 1791 г., калі гвардыя адкрыла агонь па мірнай маніфестацыі, што збірала подпісы дзеля петыцыі аб скасаванні манархіі. Гвалтоўны акт адбыўся па загаду рэвалюцыйнага Устаноўчага Сходу, які прадстаўляў на той момант інтарэсы ўмеранай буржуазіі: апошняя была задаволена абмежаваннем улады караля і не жадала ліквідацыі манархічнага інстытута, а таксама радыкальнай рэфармацыі дзяржаўнай сістэмы.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Рэвалюцыйны Устаноўчы сход, які абмежаваў уладу караля і ўзначаліў Францыю, праводзіў даволі абмежаваныя рэформы: скасаваў частку феадальных парадкаў, але таксама прыняў шэраг мер супраць бедных. У вёскі былі накіраваны карныя атрады з загадам страляць у паўсталых сялян у выніку непадпарадкавання. Вясной 1791 г. быў прыняты загад аб забароне стачак і саюзаў наёмных рабочых. За парушэнне забароны пагражалі штраф і турма. Гэтыя меры былі матававаны тым, што стачкі і саюзы рабочых нібыта парушаюць «свабоду асобы» працоўнага і прадпрымальніка і супярэчаць «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна». Фактычна Устаноўчы сход у яго тагачасным выглядзе выражаў інтэрэсы буржуазіі (купцоў, банкіраў, багатых рамеснікаў), якая да рэвалюцыі не мела многіх правоў і разам з працоўнымі і сялянамі ўваходзіла ў «трэцяе», ніжэйшае саслоўе. На дадзеным жа этапе яна адметна абмежавалася ад сялянства і рабочых, стала паступова ператварацца ў самастойны эксплуататарскі клас.

Але кароль Людовік XVI, якому Устаноўчы сход адводзіў ролю канстытуцыйнага манарха, не жадаў зжыцца з цяперашнім становішчам і здзесніў сбробу ўцёкаў за мяжу. У 1791 г. узброеныя контрэвалюцыянеры-эмігранты стварылі лагер недалёка ад усходняй мяжы Францыі, і чакалі дапамогі ад Аўстрыі, якой кіраваў брат французскай каралевы, каб распачаць паход супраць рэвалюцыі. Кароль і каралева разам з дзецьмі распрацавалі план уцёкаў і ноччу таемна выехалі ў карэце ў бок усходняй мяжы, але па дарозе былі апазнаны і вернуты ў Парыж. Кароль (які на той час ужо не карыстаўся вялікай павагай народных мас) хутка набыў у народзе рэпутацыю здрадніка. Паколькі кароль быў затрыманы ў Варэне, падзеі, звязаныя з расколам у рэвалюцыйным руху і стратай прэстыжу канстытуцыйнай манархіі, атрымалі назву Варэнскі крызіс.

Дэмакратычныя клубы і газеты патрабуюць скасаваць манархію. С патрабаваннямі зрынуць Людовіка XVI найбольш актыўна выступае Клуб кардыльераў і шматлікія народныя супольнасці. Ж. Дантон, Кандарсэ, Шамет выступаюць з рашучымі прадмовамі ў падтрымку рэспублікі. Алтар Айчыны на Марсавым полі робіцца цэнтрам дзеля сбору натоўпаў прыхільнікаў скасавання манархіі. Але Устаноўчы сход асцерагаецца, што ліквідацыя інстытуту манархіі прывядзе да масавана народнага паўстання. На час разбораў ён тэрмінова адхіляе караля ад улады, але не губляе імкнення аднавіць канстытуцайную манархію і паслабіць пазіцыі абаронцаў рэспублікі. Большасць намаганняў Устаноўчы сход скіроўвае на выратаванне рэпутацыі манарха, якая значна пацярпела ў вачах народа. Барнаў 15 ліпеня выступае ва Устаноўчым сходзе, патрабуючы пакласці канец рэвалюцыйным імкненням мас. Ён выступае з прадмовай, якая выражае інтэрэсы большасці дэпутатаў: «Цяпер любые змены пагібельны, любы працяг рэвалюцыі пагібельны. Збіраемся мы скончваць рэвалюцыю альбо пачнем яе спачатку? Яшчэ адзін крок на шляху да волі азначаў бы скіданне каралеўскай улады, яшчэ адзін крок на шляху роўнасці азначаў бы ліквідацыю ўласнасці». Дэпутаты сустрэлі яго выступ апладысментамі. Кароль быў афіцайна рэабілітаваны, было абвешчана, нібыта манарха «выкралі» супраць волі.

Раскол паміж умеранымі і радыкальнымі (рэспубліканскімі) рэвалюцыйнымі аргранізацыямі паглыбляецца, 16 ліпеня (за дзень да растрэлу) Якабінскі клуб пакідаюць супраціўнікі рэспублікі (А. Барнаў, А. Дзюпор, браты Ламет і іншыя) і ўтавараюць Клуб феянаў.

Падзеі 17 ліпеня

[правіць | правіць зыходнік]

Раніцаў у нядзелю 17 ліпеня Клуб кардыльераў арганізуе на Марсавым полі мірную маніфестацыю дзеля прыняцця рэспубліканскай петыцыі. Нават якабінцы дасылаюць папанову народу адмовіцца ад падпісання петыцыі. Тым не менш, на Марсавым полі, вакол Алтара Айчыны, збіраюцца тысячы людзей, у асноўным рабочых і рамеснікаў. Усяго было сабрана каля 6 000 подпісаў. Ні Жорж Дантон, ніводны з вядомых якабінцаў сваіх подпісаў не пакінулі. Аўтарамі петыцыі былі Рабер, Пейр, Вараш і Дэмуа. Акрамя іншага яна ўтрымлівала тэкст:

«…адбылося вялікае злачынства: Людовік XVI уцякае; ён ганебна пакідае свой пост; дзяржава на мяжы анархіі. Грамадзяне затрымліваюць яго ў Варэне і прывозяць у Парыж. Насельніцтва гэтай сталіцы настойліва просіць вас нічога не вырашаць аб лёсе гэтага вінаватага, не выслухаўшы астатніх 83 дэпартаменты; вы марудзіце; у сходзе выступае мносства адрасоў; усе вобласці дзяржавы патрабуць суда над Людовікам. Але вы, спадарства, відавочна, вырашылі, што ён невінаваты і недатыкальны, абвясціўшы вашых учорашнім дэкрэтам, што пасля таго, як будзе завершана канстытуцыя, яна будзе прадстаўлена каралю. Мы патрабуем прыняць яго адрачэнне і склікаць новы Устаноўчы сход, дзеля таго, каб распачаць сапраўдны нацыянальны суд над вінаватым і асабіста да яго замяшчэнню і арганізацыі новай выканаўчай улады».

Устаноўчы сход патрабаваў ад парыжскага мэра Ж. С. Байі разагнаць маніфестацыю. З гэтай мэтай на базе закону аб ваенным становішчы Камуна Парыжа скарыстала Нацыянальную гвардыю пад началам Лафаета. Нацыянальная гвардыя адкрыла агонь па дэманстрантах, 50 чалавек было забіта і мноства паранена. Уся віна за падзеі была ўскладзена за маніфестантаў, ніхто з Устаноўчага сходу не вырашыўся абараняць пацярпелых.

Меры Устаноўчага сходу пасля расстрэлу маніфестацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Услед за расстрэлам рушылі новыя рэпрэсіўныя меры: былі адданы пад суд многія лідары дэмакратычнага руху, забаронены шэраг газет рэспубліканскага кірунку, зачынены Клуб кардыльераў (аднак яго дзейнасць аднавілася ў канцы ліпеня). 18 ліпеня (праз дзень пасля крывавых падзей) Устаноўчы сход выдаў дэкрэт аб жорскткім пакаранні «паўстанцаў», пастанавіўшы пачаць судовы пераслед удзельнікаў дэманстрацыі.

Маючы значную перавагу ва Устаноўчым сходзе над прыхільнікамі рэспублікі, канстытуцыяналісты вырашлі павялічыць маёмасны цэнз дзеля ўсіх катэгорый «актыўных» грамадзян. Пад паставаў кадыфікацыі артыкулаў канстытуцыі, якія раней прыняў Устаноўчы сход, дэпутаты ад большасці дамагліся перагляду артыкулаў, якія датычыліся выбарчага цэнзу. У жніўні большасцю галасоў «правых» было прынята рашэнне аб значным павышэнні маёмаснага цэнзу.

Фактычна Варэнскі крызіс і растрэл на Марсавым полі зрабілі болей адметным раскол у трэцім саслоўі і сярод рэвалюцыйных супольнасцей. Тыя, што ўвасаблялі інтэрэсы ўмеранай правай буржуазіі, распачалі супряцьстаянне болей радыкальным выразнікам інтэрэсаў народных мас. У доўгатэрміновым перыядзе гэта прывяло да фарміравання болей радыкальнага складу Устаноўчага сходу (восень 1791 г), у якім перавагу атрымала фракцыя жырандыстаў.