Расціслаў Міхайлавіч Раманка
Расціслаў Міхайлавіч Раманка | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Расціслаў Міхайлавіч Рама́нка (нар. 13 сакавіка 1936, г. Гомель) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. З 1968 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар манументальных твораў з А. М. Зінгуном: вітражы «Беларусь працоўная» на ВДНГ Беларусі (1969, з І. Эйдэльманам), «Радыёаўтаматыка» ў НДІ сродкаў аўтаматыкі (1980); мазаіка «Швейнікі» ў ПТВ (1970), усе ў Мінску; чаканка «Спорт» у спарткомплексе «Стайкі» Мінскай вобласці (1971); «Медыцына і жыццё чалавека» ў медыцынскім інстытуце ў Мінску (1990, з Г. Лойкам).
Сярод жывапісных твораў: «Любімыя вершы» (1981), «Восень» (1986), «Ледзяное сэрца Алтая», «Марэннае возера» (абодва 1993), «Зіхатлівыя вяршыні», «Захад перад штурмам», «Раніца пасля цяжкага дня», «Турысты 60-х» (усе 1996), «Алтайскае знаменне» (1997), серыі «Эцюды з рукзака», «Сцяжынамі Рэрыха» (абедзве 1998), «Мае горы» (1999), «Пакінутая лыжня» (2001). Творам уласціва абагульненасць мастацкіх вобразаў, жывапісная лепка буйнымі каляровымі плямамі, яркасць каларыту.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Салавей Л. Ф. Раманка Расціслаў Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).