Ратамка (рака)
Ратамка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 47 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на ўсходзе ад вёскі Гарані |
Вусце | Свіслач, Заслаўскае вадасховішча |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заслаўскае вадасховішча |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Мінскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ра́тамка — рака, якая цячэ па тэрыторыі Мінскага раёна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ракі Ратамкі балцкая, корань Rat- як у літоўскіх гідронімах Rata, Rat-upis, латышскіх Rat-upe, звязваецца з літоўскім ratas "кола, акружнасць, замкнёны шлях колам", а сама назва такім чынам канфігурацыйнага значэння[1]. Да кораня Rat- у назве дададзены вакалізаваны гідранімічны суфікс -m-, які таксама ў назве літоўскай ракі Neremà[2] (была б па-за Літвой — таксама стала б "Нерамка"). У ратамскай рачной назве націск адпачатку таксама меў падаць на апошні склад (тыпу Ratemà).
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Выток ракі знаходзіцца на ўсход ад вёскі Гарані. Упадае ў Ратамскі заліў Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора) за 1 км на ўсход ад чыг. ст. Крыжоўка. Даўжыня ракі — 13 км.
Рэчышча ў вусцевай частцы зарэгуляванае, у ніжнім цячэнні на працягу 4,2 км — каналізаванае. Вадазбор Ратамкі — 47 км².
За 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Падгор’е — чыгуначны мост на дарозе Мінск — Маладзечна; 0,7 км ад моста на дарозе Мінск — Заслаўе — вусце.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі (Водныя аб’екты Беларусі). Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 414 5-85700-133-1
- Афнагель І. Я., Ашэраў Ф. М., Баравік А. А. Рэкі, азёры і вадасховішчы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн. 1979. С. 214
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рака Ратамка на Panorama.com Архівавана 2 лістапада 2016.