Падгор’е (Мінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Падгор'е
Padhorje village.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
27 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Падгор'е на карце Беларусі ±
Падгор’е (Мінскі раён) (Беларусь)
Падгор’е (Мінскі раён)
Падгор’е (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Падгор’е (Мінскі раён)

Падго́р'е[1] (трансліт.: Padhorje, руск.: Подгорье) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета.

Вёска Падгор'е (заезд ад вёскі Ратамка)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1858 у вёсцы жыло 5 душ мужчынскага полу, уласнасць Раскудзеўскага, у Мінскім павеце.

З лютага па снежань 1918 акупавана войскамі кайзераўскай Германіі. Падчас польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 па ліпень 1920, а таксама ў сярэдзіне кастрычніка 1920 — войскамі Польшчы. З 1919 у складзе БССР. З 20 жніўня 1924 вёска ў складзе Старасельскага сельсавета Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 — у Мінскай вобласці. У 1941 у вёсцы было 20 двароў, 128 жыхароў. Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 до пачатку ліпеня 1944 акупавана нямецка-нацысцкімі войскамі, загінулі 4 жыхары. Акупанты спалілі 2 двары. З 8 жніўня 1959 — у Мінскам раёне. З 20 лютага 1974 — у складзе Хацежынскага сельсавета, а з 1980 — у складзе Ждановіцкага сельсавета.

У 1997 было 16 гаспадарак, 29 жыхароў. У 2010 было 20 гаспадарак, 27 жыхароў[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн. 3 / Рэдкал.: Т.У.Бялова і інш. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2012. — 624 с. — ISBN 978-985-11-0636-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]