Розі Мітэрмаер
Розі Мітэрмаер | |
---|---|
ням.: Rosi Mittermaier[1] | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Rosa Anna Katharina Mittermaier[1] |
Род дзейнасці | гарналыжніца |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1950[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 2023[6][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Крысціян Нойройтэр[d] |
Дзеці | Фелікс Нойройтэр і Амелі Нойройтэр[d] |
Узнагароды і прэміі |
Залаты гарналыжнік[d] (1976) Goldene Kamera[d] (1982) Georg von Opel Award[d] (2000) Q812281? (2008) Bayerischer Sportpreis[d] (2009) Q812287? (2013) Medal for outstanding service to Bavaria in a united Europe[d] (2014) |
Сайт | rosi-mittermaier.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роземары «Розі» Мітэрмаер-Нойройтэр (ням.: Rosemarie («Rosi») Mittermaier-Neureuther; 5 жніўня 1950, Мюнхен — 4 студзеня 2023, Гарміш-Партэнкірхен, Баварыя) — нямецкая гарналыжніца, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1976 года.
Дзве сястры Розі таксама былі гарналыжніцамі: старэйшая Хайдзі (нар. 1941) удзельнічала ў зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года, малодшая Эві (нар. 1953) — у Алімпійскіх гульнях 1976 і 1980 гадоў. Такіх поспехаў, як Розі, сёстрам дабіцца не ўдалося.
У 1976 годзе на Алімпійскіх гульнях у Інсбруку выйграла два залатыя медалі ў хуткасным спуску і слаламе, а таксама срэбра ў гіганцкім слаламе, толькі 0,12 сек саступіўшы канадцы Кэці Крайнер. На этапах Кубка свету ў хуткасным спуску не перамагала ні разу. У 1976 годзе прызнана найлепшай спартсменкай года ў Германіі. Пасля сезона 1975/76, у якім таксама выйграла Кубак свету ў агульным заліку, завяршыла спартыўную кар’еру.
Была замужам за нямецкім гарналыжнікам Крысціянам Нойройтэрам, удзельнікам трох зімовых Алімпіяд (1972, 1976 і 1980). Сын Розі і Крысціяна Фелікс Нойройтэр працягнуў дынастыю і таксама стаў моцным гарналыжнікам. Свякроў нямецкай біятланісткі і лыжніцы Мірыям Гёснер.
Зноскі
- ↑ а б Olympedia — 2006. Праверана 3 лютага 2023.
- ↑ а б https://d-nb.info/gnd/118582860/about/lds / German National Library Праверана 3 лютага 2023.
- ↑ Rosi Mittermaier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Rosi Mittermaier // Encyclopædia Britannica Праверана 3 лютага 2023.
- ↑ FemBio database Праверана 3 лютага 2023.
- ↑ а б Ski-Olympiasiegerin Rosi Mittermaier gestorben // sportschau.de — 2023. Праверана 3 лютага 2023.
- Асобы
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнхене
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Гарміш-Партэнкірхене
- Пахаваныя ў Баварыі
- Кавалеры Сярэбранага Алімпійскага ордэна
- Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
- Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку
- Гарналыжнікі Германіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі
- Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1968 года
- Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1976 года
- Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце