Рок Кабарэ
Рок Кабарэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Roch Marc Christian Kaboré | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mélégué Maurice Traoré[d] | ||||||
Пераемнік | Soungalo Ouattara[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Michel Kafando[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Youssouf Ouédraogo[d] | ||||||
Пераемнік | Kadré Désiré Ouedraogo[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Chérif Sy[d] | ||||||
Пераемнік | Aimé Barthélemy Simporé[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1957[1][2] (67 гадоў) |
||||||
Жонка | Sika Bella Kaboré[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | магістр | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рок Марк Крысціян Кабарэ (фр.: Roch Marc Christian Kaboré; нар. 25 красавіка 1957, Уагадугу, Французская Верхняя Вольта) — буркінійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо з 20 сакавіка 1994 года па 6 лютага 1996 года, прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо з 5 чэрвеня 2002 года па 28 снежня 2012 года, прэзідэнт Буркіна-Фасо з 29 снежня 2015 года па 23 студзеня 2022 і міністр нацыянальнай абароны з 13 студзеня 2016 года па той жа час.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кабарэ нарадзіўся ва Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо. Атрымаў сярэднюю адукацыю, што дазволіла яму паступіць ва ўніверсітэт[4]. Пасля скончыў універсітэт у Дыжоне, Францыя. У 1979 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся на радзіму[4].
Некаторы час Кабарэ працаваў у Міжнародным банку Буркіна. У 1984, ва ўзросце 27 гадоў, стаў генеральным дырэктарам банка, гэтую пасаду займаў на працягу пяці наступных гадоў[4][5].
Ва ўрадзе Буркіна-Фасо займаў пасады прэм’ер-міністра, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта, а таксама быў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі краіны[4][5][6].
З 1994 па 1996 гады — прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо.
Калі ў 1996 годзе была створана партыя Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс, Кабарэ сышоў з пасады прэм’ер-міністра і заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ва ўрадавай партыі[7].
6 чэрвеня 2002 г. ён быў абраны на пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо[8].
З 1997 па 2002 быў намеснікам старшыні Нацыянальнай асамблеі, а да 2012 — старшынёй[9].
У лістападзе 2014 года ў краіне пачаліся мітынгі, падставай для якіх паслужыла спроба ўнясення паправак у канстытуцыю, што прадугледжвалі павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна Блеза Кампаарэ. Вынікамі стала падзенне ўрада Кампаарэ. В.а. презідэнта Буркіна-Фасо стаў Мішэль Кафандо. Пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Кабарэ высунуў сваю кандыдатуру[9].
Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 29 лістапада 2015 г., абвешчаных у ноч з 30 лістапада па 1 снежня, Кабарэ атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, атрымаўшы 53,5 % галасоў[10]. 7 студзеня 2016 года Кабарэ прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра вядомага эканаміста Поля Каба Тыеба, які не мае вопыту ў палітыцы[11].
13 студзеня да прысягі быў прыведзены новы ўрад, у якім Кабарэ заняў пасады міністраў нацыянальнай абароны і па справах ветэранаў, як і яго папярэднік Кампаарэ[12][13].
23 студзеня 2022 года Кабарэ быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Камандор і Вялікі афіцэр Нацыянальнага ордэна Буркіна-Фасо, кавалер Вялікага крыжа Ордэна Плеяд[14][15].
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, трое дзяцей. Любіць чытаць і слухаць музыку, займаецца сельскай гаспадаркай. З’яўляецца заступнікам футбольнага клуба першага дывізіёна «Rail Club du Kadiogo », які атрымаў перамогу на чэмпіянаце Буркіна-Фасо па футболе 2005 года[16][16].
Зноскі
- ↑ Roch Marc Christian Kaboré // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roch Marc Christian Kabore // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roch Marc Christian Kaboré // Munzinger Personen Праверана 26 студзеня 2022.
- ↑ а б в г Assemblee Nationale (2006). Le President>Біографія на сайті http://www.an.bf/SiteAn/president/biographie.html Архівавана 28 чэрвеня 2008.
- ↑ а б La Petite Academie. (2004). Detail sur la personnalite de KABORE Rock Marc Christian. http://www.petiteacademie.gov.bf/Personnalite/Personnalite.asp?CodePersonnalite=249 Архівавана 28 верасня 2011.
- ↑ Sana, G. (2002). Roch Marc Christian Kabore: Le grand retour. http://www.africatime.com/burkina/nouvelle.asp?no_nouvelle=21588&no_categorie Архівавана 28 верасня 2007.
- ↑ «Feb 1996 — New government — Transformation of ruling party», Keesing’s Record of World Events, Volume 42, February, 1996 Burkina, Page 40937.
- ↑ «RAPPORT DE LA MISSION D’OBSERVATION DE L’ÉLECTION PRÉSIDENTIELLE DU 13 NOVEMBRE 2005» Архівавана 4 сакавіка 2016., democratie.francophonie.org (фр.)
- ↑ а б Рок Марк Крысціян Кабарэ на сайце ТАСС
- ↑ http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/2482660
- ↑ [http: //www.gouvernement.gov .bf / spip.php? article1587 Paul Kaba Thieba, nouveau Premier ministre du Burkina Faso] . Урад Буркіна-Фасо (7 студзеня 2016).(недаступная спасылка)
- ↑ Liste des membres du gouvernement Paul Kaba Thiéba . Правительство Буркина-Фасо (13 января 2016). Праверана 18 января 2016.
- ↑ Burkina Faso president takes defence portfolio in new cabinet . Agence France-Presse (13 января 2015). Праверана 18 января 2016.
- ↑ A la découverte des candidats : Roch Marc Christian Kaboré . Burkina 24 (13 ноября 2015). Праверана 5 декабря 2015.
- ↑ Burkina Faso présidentielle : portrait de Roch Marc Christian Kabré . Синьхуа (1 декабря 2015). Праверана 5 декабря 2015.
- ↑ а б BURKINA FASO: Roch Marc Christian Kabore Biography And Profile(недаступная спасылка). Politico Scope (1 декабря 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 5 декабря 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Кабарэ Архівавана 27 красавіка 2019.