Перайсці да зместу

Руслан Віктаравіч Івашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Руслан Івашка
Поўнае імя Руслан Віктаравіч Івашка
Нарадзіўся 10 лістапада 1986(1986-11-10)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 192 см
Вага 84 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Віс Сан-Праспера
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 0 (0)
2006—2007 Украіна Хімік (Краснаперакопск) 20 (4)
2007—2008 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 17 (3)
2008   Украіна Ільічовец-2 (Марыупаль) 4 (0)
2008 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 4 (0)
2009—2010 Украіна Фенікс-Ільічовец (Калініна) 50 (7)
2011 Украіна Арсенал (Белая Царква) 8 (0)
2011—2013 Украіна Гаверла (Ужгарад) 0 (0)
2011   Украіна Прыкарпацце (Івана-Франкоўск) 12 (9)
2012   Украіна Энергетык (Бурштын) 10 (2)
2012—2013   Украіна Палтава 28 (12)
2013   Украіна Ніва (Цярнопаль) 10 (0)
2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 15 (1)
2015 Украіна Гарняк-Спорт (Камсамольск) 26 (10)
2016—2017 Украіна Геліяс (Харкаў) 37 (7)
2017 Беларусь Іслач 11 (3)
2018 Украіна Валынь (Луцк) 3 (0)
2019 Украіна Валока
2019—2022 Украіна Эпіцэнтр (Дунаіўці) 40 (16)
2022—2023 Італія Кастэларана
2023— Італія Віс Сан-Праспера
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2023.

Руслан Івашка (нар. 10 лістапада 1986, Гвіздэць, Івана-Франкоўская вобласць) — украінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Віс Сан-Праспера».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Букавіны» з роднага горада Чарнаўцы. Першы трэнер — Дзмітрый Фёдаравіч Гардзей.

У 2004 годзе падпісаў кантракт на 3,5 гады з сімферопальскай «Таўрыяй», аднак выступаў выключна за моладзевую каманду, а ў 2005 годзе ў складзе клуба «Фенікс-Ільічовец» прымаў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.

У сезоне 2006/07 выступаў за другалігавы «Хімік» (Краснаперакопск), згуляўшы 20 гульняў у чэмпіянаце, у якіх забіў 4 галы.

Улетку 2007 года перайшоў у «Ільічовец», у складзе якога дэбютаваў у Першай лізе 19 ліпеня, адзначыўшыся адразу дублем у браму клуба «Фенікс-Ільічовец». Па выніках сезону дапамог камандзе заняць першае месца і вярнуцца ў эліту, аднак сам Івашка застаўся ў Першай лізе, перайшоўшы ў «Дзясну».

У пачатку 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Фенікс-Ільічовец», у якім выступаў да канца 2010 года, пакуль клуб не быў расфарміраваны. За гэты час згуляў за калінінскі клуб 50 матчаў у Першай лізе, у якіх забіў 7 галоў.

У пачатку 2011 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з першалігавым белацэркаўскім «Арсеналам», але ўжо ўлетку таго ж года стаў іграком ужгарадскага «Закарпацця» (пазней «Гаверла»). Не здолеўшы замацавацца ў складзе каманды, сезон 2011/12 правёў на правах арэнды ў другалігавым «Прыкарпацці» і першалігавым «Энергетыку», а ўвесь наступны сезон разам з аднаклубнікам Уладзіславам Мікулякам правёў у арэндзе ў першалігавай «Палтаве».

15 жніўня 2013 года на правах арэнды да канца года быў аддадзены ў склад дэбютанта Першай лігі цярнопальскай «Нівы». У канцы 2013 года, пасля вяртання з арэнды, пакінуў «Гаверлу».

У студзені 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У аснове, аднак, не здолеў замацавацца і звычайна толькі выхадзіў на замену. Свой адзіны гол за жодзінцаў забіў 18 красавіка 2014 года ў браму брэсцкага «Дынама». Па заканчэнні сезону 2014 пакінуў Жодзіна[3].

У сакавіку 2015 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з клубам «Гарняк-Спорт»[4], а ў студзені 2016 года перайшоў у харкаўскі «Геліяс», дзе гуляў на працягу 1,5 гадоў.

У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. Забіўшы 3 галы, дапамог «Іслачы» па выніках сезону 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[6].

У сакавіку 2018 года далучыўся да клуба Першай лігі Украіны «Валынь»[7]. Аднак, правёў за яго толькі тры матчы і ў жніўні таго ж года пакінуў каманду.

З пачатку 2019 года стаў выступаць у аматарскіх камандах «Валока» і «Эпіцэнтр» (Дунаіўці) у абласных чэмпіянатах, з 2020 года гуляў за «Эпіцэнтр» ужо на прафесійным узроўні. У 2022 годзе адправіўся ў Італію, дзе стаў выступаць за аматарскія каманды[8][9].

  • Сцяг Украіны Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2007/08