Рустычны шрыфт
Рустычны шрыфт (лац.: littera capitalis rustica) — старажытнарымскі каліграфічны шрыфт. З-за негатыўнай канатацыі, якая супрацьпастаўляе гэты шрыфт «цывілізаванай» форме рымскага капітальнага квадратнага шрыфта , Бернхард Бішаф аддае перавагу назве кананізаваны шрыфт.
Рустыкальны шрыфт падобныя на капітальны квадратны шрыфт , але менш жорсткі, на яго больш ўплываюць пяро з чарніламі і паверхня, на якой пішуць: папірус альбо пергамент. Літары танчэй і больш сціснутыя, выкарыстоўваецца значна больш выгнутых ліній, чым у квадратным шрыфце, і маюцца дэсцэндэрныя пашырэнні ніжэй базавай лініі.
Шрыфтом карысталіся ў перыяд з I па IX стагоддзе, часцей за ўсё паміж IV і VI стагоддзямі. Пасля V стагоддзя рустычны стыль пачаў выпадаць з выкарыстання, але яшчэ выкарыстоўваўся ў якасці шрыфта для загалоўкаў і назваў, разам з унцыялам, як шрыфт асноўнага тэксту.
Захавалася каля паўсотні рукапісаў, напісаных рустычным шрыфтом, у тым ліку чатыры копіі твораў Вяргілія (у тым ліку Ватыканскі Вергілій і Раманскі Вергілій), адна копія працы Тэрэнцыя і адна з прац Прудэнцыя . Шрыфт звычайна выкарыстоўваецца для люксавых копій язычніцкіх аўтараў; для твораў хрысціянскіх аўтараў ім карысталіся Прудэнцый і Цэлій Седулій .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 'Manual of Latin Palaeography' Архівавана 11 верасня 2017. (A comprehensive PDF file containing 82 pages profusely illustrated, June 2014).