Рута Ванагайце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рута Ванагайце
літ.: Rūta Vanagaitė
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 студзеня 1955(1955-01-25) (69 гадоў) ці 1955[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Уладас Багдонас[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці тэатразнавец, журналістка, пісьменніца, палітык, тэатральны крытык
Грамадская дзейнасць
Партыя

Рута Ванагайце (нар. 25 студзеня 1955, Шаўляй) — літоўскі тэатральны крытык, пісьменніца, журналістка, грамадская дзяячка..

У 2015 годзе, пасля размовы з Эфраімам Зурафам, даведалася пра катаванні літоўскіх яўрэяў падчас Халакоста і занялася працай над кнігай «Нашыя», якая выйшла праз год. У кнізе яна расказала пра масавы добраахвотны ўдзел літоўскіх «лясных братоў» і простых літоўцаў у забойствах яўрэяў і рабаванні іх маёмасці падчас Другой сусветнай вайны. У Літве першы тыраж быў раскуплены за 48 гадзін. Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заявіў, што кніга з’яўляецца «пагрозай нацыянальнай бяспецы», кніга была адклікана з продажу на тэрыторыі Літвы[крыніца?].

У сакавіку 2017 года Рута Ванагайце прыязджала ў Беларусь на запрашэнне нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч на лекцыю ў жалобны дзень 2 сакавіка (у гэты дзень 75 гадоў таму знішчылі каля 5 тысяч вязняў Мінскага гета, дзе цяпер створаны мемарыял «Яма»). У 2018 годзе Рута Ванагайце выступала ў Ізраілі. Кніга «Свае. Падарожжа з ворагам» выйшла ў перакладзе на іўрыт.

У 2022 годзе пераехала жыць у Іспанію[2].

Зноскі