З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Катовіч.
Рыгор Юзаф Катовіч (польск.: Grzegorz Józef Kotowicz; ? — 24 сакавіка 1724) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з роду сярэдняй шляхты Катовічаў герба «Корчак».
Гарадзенскі харужы ў 1699—1700 гадах і падстараста ў 1699—1704 гадах, палкоўнік каралеўскі ў 1701 годзе, стараста гарадзенскі з 1706 года, лоўчы вялікі літоўскі з 1710 года. Прыхільнік Сапегаў, на іх баку ўдзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700 года.
У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў спачатку ваяваў супраць шведаў, потым на баку караля Станіслава Ляшчынскага. Пасля рэстаўрацыі Аўгуста II у 1709 годзе ваяваў супраць шведаў і Сапегаў, выступаў за вывад расійскіх войск з Вялікага Княства Літоўскага.
Рыгор Юзаф Катовіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|