Ян Міхал Салагуб
| Ян Міхал Салагуб | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ян Міхал Салагуб | |||||||
| Герб «Праўдзіц» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Станіслаў Панятоўскі | ||||||
| Пераемнік | Ян Ежы Флемінг | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Адам Тадэвуш Хадкевіч | ||||||
| Пераемнік | Караль Юзаф Сапега | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1675 | ||||||
| Смерць |
8 мая 1748[1] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Салагубы[2] | ||||||
| Бацька | Геранім Салагуб[d][2] | ||||||
| Маці | Кацярына Ганна з Гротусаў[d][2] | ||||||
| Жонка | Алена з Шамоўскіх[d], Канстанцыя з Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў[d] і Тэрэза з Агінскіх[d][3][4] | ||||||
| Дзеці |
ад першага шлюбу: Юзаф Антоні, Антоні Юзаф, Кацярына, Ганна |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Званне | брыгадзір[d][2] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Ян Міхал Салагуб (? — 8 мая 1748) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.
У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747[5].
У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Памёр 8 мая 1748 года ў Саве Аршанскага павета. Пахаваны 5 мая 1749 года ў Мінску ў касцёле езуітаў[6].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]
У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685—1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.
Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720—1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меў[7].
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 204. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ а б в г Haratym A. Genealogia Jana Sołłohuba podskarbiego wielkiego WXL, wojewody brzeskiego litewskiego // Oporów III. Inspiracje. Domus propria domus optima: Materiały z sesji naukowej, która odbyła się 16 września 2019 r. z okazji 70-lecia Muzeum Zamku w Oporowie — Oporów: Muzeum – Zamek w Oporowie, 2022. — С. 57–75. — ISBN 978-83-923095-5-0
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 203. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 313.
- ↑ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Салагубы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн С. 209.
- ↑ Portret Jana Michała Sołłohuba
- ↑ Генеалогія Яна Міхала Салагуба
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Przemysław P. Romaniuk, Jan Michał Sołłohub w: Polski Słownik Biograficzny, t. XL, str. 309—315
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008.
- Нарадзіліся ў 1675 годзе
- Памерлі 8 мая
- Памерлі ў 1748 годзе
- Памерлі ў Віцебскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Салагубы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы берасцейскія
- Падскарбіі вялікія літоўскія
- Лоўчыя вялікія літоўскія
- Падкаморыя гастынінскія
- Чашнікі жамойцкія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Памерлі ў Горацкім раёне