Перайсці да зместу

Рымавецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымавецкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Бабруйскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Глуша
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 красавіка 1960

Ры́мавецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — рабочы пасёлак Глуша.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рымаўцы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Глуша, якая 15 ліпеня 1935 года атрымала статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарбацэвіцкага (34 населеныя пункты: Багуслаўка, Багушоўка, Воўчая Яма, Гародчына, Градка, Двор Глуша, Дворышча, Дзеўчына, Заручэўе, Звязда, Каменка, Карабаўшчына, Карчма, Кіслаўшчына, Клін, Красная Дуброва, Красная Зара, Красная Ніва, хутар Красная Ніва, Красны Агарод, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Ляды, Масты, Мужымасць, Новы Агарод, Падчэрня, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны і Ясёны) і Восаўскага (10 населеных пунктаў: Баяршчына, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Ляды, Пакроўка, Рубяжы, пасёлак спіртазавода Дойнічы, Слабада і Сцефанполь) сельсаветаў[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.