Восаўскі сельсавет (Бабруйскі раён)
Восаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Восава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 037 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Во́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Восава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Рымавецкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баяршчына, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Ляды, Пакроўка, Рубяжы, пасёлак спіртазавода Дойнічы, Слабада і Сцефанполь)[2]. У склад Восаўскага сельсавета ўваходзілі да 1967 года вёскі Аляксандраўка, Заніўе, Старое Сяло, Палоскі, Баранавічы 1, Баранавічы 2, хутар Ляды, да 1977 года — пасёлак Рубяжы, да 1980 года — вёскі Канстанцінаўка, Юзафін, пасёлкі Восава, Навасёлкі, Падверб’е. 23 снежня 2011 года скасаваны вёскі Віктараўка і Яленаўка[3]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Глушанскага (7 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Навасёлкі, Пакроўка, Слабада) і Гарбацэвіцкага (10 населеных пунктаў: вёскі Бабоўе, Банёўка, Баранавічы 1, Баранавічы 3, Восава, Зарэчча, Міхайлаўшчына, Прагрэс, Старынкі і Ясень-Каменка) сельсаветаў[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1037 чалавек[5], з іх 89,1 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ ВОСАВА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 166
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Бобруйского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 12-6 Об упразднении сельских населенных пунктов Бобруйского района Архівавана 15 лютага 2020.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.