Хелен
Рыф Хелен | |
---|---|
англ. Helen Reef, палаўан. Hotsarihie | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,03 км² |
Насельніцтва | 3 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 100 чал./км² |
Размяшчэнне | |
2°54′00″ пн. ш. 131°48′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Каралінскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыф Хелен (англ.: Helen Reef, палаўанская мова: Hotsarihie) — атол на поўдні Палау. Разам з востравам Тобі складае асобны штат Тобі. Плошча атола разам з лагунай — 216 км². Аднак суша (некалькі скал і астравок Хелен) займае ўсяго 0,03 км². Насельніцтва (2000 г.) — 3 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыф Хелен знаходзіцца на паўднёвым захадзе Каралінскіх астравоў у 68,8 км на паўднёвы ўсход ад бліжэйшага вострава Тобі, у 590 км на паўднёвы захад ад Нгерулмуда, сталіцы Палау. Атол уяўляе сабою прасторную лагуну (216 км²), якая дасягае ўглыб 60 м і атачаецца каралавым рыфам да 1200 м у шырыню. На захадзе рыф мае разрыў у выглядзе канала да 350 м у шырыню, прыдатны для марскіх суднаў. Большая частка атола падчас прыліву схавана пад вадой. Найбольшы ўчастак сапраўднай сушы — маленькі востраў Хелен (0,03 км²) на поўначы атола. Але і ён можа затапляцца ў перыяды штармоў і тайфунаў.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]На востраве Хелен ёсць невялікі ўчастак лесу з хмызнякамі і какосавымі пальмамі. Тут таксама жыве пэўная колькасць марскіх птушак. Значна большую цікавасць з пункту гледжання экалогіі прадстаўляе фаўна каралавага рыфа. Яна добра захавалася дзякуючы аддаленнасці атола ад населеных рэгіёнаў. Фаўна прадстаўлена шматлікімі відамі рыб, у тым ліку леапардавымі акуламі і скатамі, а таксама марскімі чарапахамі, рознымі малюскамі і ігласкурымі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Жыхары вострава Тобі наведваюць рыф Хелен для збору малюскаў. У 2001 г. быў прыняты план кіравання рыфам Хелен, які прадугледжвае ашчаднае выкарыстанне яго прыродных рэсурсаў і ахову ад іншаземнага браканьерства.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Helen Reef. The Hatohobei State Governor
- Islands of Palau Архівавана 4 лютага 2012.
- Friends Of Tobi Island Архівавана 6 сакавіка 2016.