Рэлігія ў Кот-д’Івуары
Кот-д’Івуар — свецкая дзяржава, дзе большая частка насельніцтва з’яўляюцца язычнікамі. Другая па колькасці рэлігійная група — мусульмане, трэцяя — хрысціяне. Аднак у апошні час колькасць монатэістаў стала павялічвацца, а політэістаў — змяншацца[1].
Да 2006 года 55 % карэннага насельніцтва Кот-д’Івуара прытрымліваліся традыцыйных язычніцкіх вераванняў і культаў (анімалізм, фетышызм, культ продкаў, сілы прыроды і інш.).
25 % грамадзян — мусульмане (пераважна суніты). У Кот-д’Івуары ісламскія місіянеры з’явіліся ў познім сярэднявеччы. Зараз мусульмане жывуць у асноўным у паўночных раёнах краіны. У канцы 1990-х і пачатку 2000-х колькасць мусульман значна павялічылася. Прычынай гэтаму стаў наплыў мігрантаў з суседніх мусульманскіх краін.
Хрысціянства вызнаюць 20 % насельніцтва (католікі — 85 %, пратэстанты — 15 %). Распаўсюджванне хрысціянства пачалося ў канцы XIX ст. Першапачаткова адзінымі хрысціянамі ў краіне былі толькі французскія каланісты. Аднак у другой палове XX стагоддзя жыхары Паўднёвага Кот-д’Івуара пачалі маштабна мяняць свае рэлігійныя погляды.
Рэлігійныя абшчыны звычайна мірна суіснуюць. Пераход з адной рэлігіі ў іншую лічыцца індывідуальным выбарам кожнага чалавека. Многія сем’і маюць змешаны рэлігійны фон. Рэлігійная цярпімасць таксама з’яўляецца часткай дзяржаўнай палітыкі. Грошы для будаўніцтва мячэцяў і цэркваў вылучаюцца з дзяржаўнай казны. Урад заклікае мусульман і хрысціян удзельнічаць у праектах іншых рэлігійных абшчын.
Зноскі
- ↑ Cote d'Ivoire (англ.)(недаступная спасылка). The World Factbook — Central Intelligence Agency. United States Government. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 6 May 2017.