Перайсці да зместу

Рэлігія ў Егіпце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У пачатку нашай эры Егіпет стаў адным з важнейшых цэнтраў хрысціянства, аднак сёння гэта пераважна мусульманская краіна. Улады Егіпта даюць дазвол на вызнанне толькі трох рэлігій: ісламу, хрысціянства і іўдаізму; практыка іншых рэлікій і культаў пераследуецца законам

Старажытная мячэць у Каіры

Егіпет з'яўляецца пераважна мусульманска-суніцкай краінай з ісламам у якасці дзяржаўнай рэлігіі. Доля прыхільнікаў розных рэлігій з'яўляецца спрэчнай тэмай у Егіпце. Каля 90 % насельніцтва вызначаюць іслам[1][2]. Значная колькасць егіпецкіх мусульман таксама прытрымліваюцца суфійскіх ордэнаў[3], а таксама маецца шыіцкая меншасць.

Іслам з'яўвіўся ў Егіпце ў VII стагоддзі, а Егіпет ператварыўся ў цэнтр палітыкі і культуры ў мусульманскім свеце. У часы панавання Анвара Садата іслам стаў афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят асноўнай крыніцай права[4].І сёння іслам адыгрывае важную ролю ў жыцці большасці егіпецкіх мусульман. Ісламскі заклік да малітвы гучыць пяць разоў на дзень, і мае нефармальны эфект на рэгуляванне тэмпаў усяго, ад бізнесу да сродкаў масавай інфармацыі і забаў. Каір славіцца сваімі шматлікімі мінарэтамі і мае неафіцыйную назву «горад 1000 мінарэтаў»[5]. Маюцца ў Каіры і хрысціянскія цэрквы.

Мільёны егіпцян прытрымліваюцца хрысціянскай веры, як члены копцкай праваслаўнай царквы Александрыі.

У Егіпце існуе значная хрысціянская меншасць, якае складае ад 5 % да 10 % насельніцтва[6][7]. Больш за 90 % егіпецкіх хрысціян належаць да копцкай праваслаўнай царквы ў Александрыі[8]. Іншыя егіпецкія хрысціяне з'яўляюцца прыхільнікамі копцкай каталіцкай царквы, евангеліцкай царквы Егіпта і шэрагу пратэстанцкіх дэнамінацый. Хрысціянскія абшчыны размешчаны ў асноўным у гарадскіх раёнах Каіра і Александрыі.

Копцкія хрысціяне сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на розных узроўнях дзяржаўнай улады, пачынаючы ад непрапарцыйнага прадстаўніцтва ў міністэрствах, і сканчаючы законамі, якія абмяжоўваюць іх магчымасці на будаўніцтва або рамонт царквы[9]. Камісія ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе паставіла Егіпет у кантрольны спіс маніторынгу рэлігійнай свабоды, што патрабуе ўважлівага назірання за характарам і ступенню парушэнняў супраць свабоды веравызнання, якія папушчае ўрад[10].

Копцкія хрысціяне мінімальна прадстаўлены ў праваахоўных органах, органах дзяржаўнай бяспекі і дзяржаўнай службе, а таксама падвяргаюцца дыскрымінацыі на рынку працы на аснове іх рэлігіі[9]. Копцкія абшчыны, а таксама некалькі актывістаў па абароне правоў чалавека і інтэлігенцыі, сцвярджаюць, што колькасць хрысціян на пасадах ва ўрадзе не прапарцыйна колькасці храсціянскіх вернікаў. Яны таксама з'яўляюцца ахвярамі дыскрымінацыйных рэлігійных законаў, антыхрысціянскіх суддзяў. Гэтак напрыклад егіпецкі суд можа даць адмову егіпцянам, што вызнаюць іслам, на зварот у хрысціянства[9].

Паводле словаў Магда Халіль, з пачатку прэзідэнцтва Хосні Мубарака з 1981 года копты падвяргаліся больш за 1500 нападам і страцілі мільёны долараў уласнасці[11]. Пасля выгнання Мубарака, гвалт працягваецца. Часопіс The Weekly Standard адзначыў шэсць выпадкаў антыхрысціянскіх гвалтаў з боку экстрэмісцкіх груп салафітаў, некаторыя з якіх засталіся без пакарання[12].

Зноскі

  1. «Background Note: Egypt». United States Department of State Bureau of Near Eastern Affairs. 10 November 2010.
  2. «Mapping The Global Muslim Population» Архівавана 25 ліпеня 2013. (PDF).
  3. Hoffman, Valerie J. «Sufism, Mystics, and Saints in Modern Egypt». University of South Carolina Press, 1995.
  4. «Egypt» Архівавана 20 снежня 2011.. Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs.
  5. Robin Barton (19 February 2001). «Cairo: Welcome to the city of 1,000 minarets». London: The Independent.
  6. «Egypt from „The World Factbook“» Архівавана 31 жніўня 2020.. American Central Intelligence Agency (CIA).
  7. «Egypt from „Foreign and Commonwealth Office“». Foreign and Commonwealth Office -UK Ministry of Foreign Affairs. 15 August 2008.
  8. «Who are the Christians in the Middle East?». Betty Jane Bailey.
  9. а б в «Christianity's Modern-Day Martyrs: Victims of Radical Islam — Rising Islamic Extremism Is Putting Pressure on Christians in Muslim Nations». Abcnews.go.com.
  10. «USCIRF Watch List — USCIRF». Uscirf.gov.
  11. Magdi Khalil (26 February 2010). «How the Mubarak Regime Enables the Persecution of Egypt's Copts :: Middle East Forum». Meforum.org.
  12. «Egypt's Other Extremists» Архівавана 11 мая 2012.. The Weekly Standard.