Перайсці да зместу

Рэнэ Фазель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэнэ Фазель
ням.: René Fasel
прэзідэнт (Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе[d])
1994 — 2021

Нараджэнне 6 лютага 1950(1950-02-06) (74 гады)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень Doctor of Dental Surgery[d] (1977)
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Дружбы народаў кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Крыж Прызнання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэнэ́ Фа́зель (ням.: René Fasel; 6 лютага 1950, Фрыбур, Швейцарыя) — швейцарскі хакейны функцыянер, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе з 1994 па 2021 год.

Сваю кар’еру пачаў у 1960 годзе ў 10-гадовым узросце ў якасці іграка моладзевага складу хакейнага клуба «Фрыбур-Гатэрон», каманды свайго роднага горада. Далей працягнуў кар’еру ў складзе роднага клуба спачатку ў аматарскай, а потым у лізе «У» Швейцарскай нацыянальнай лігі, другой па значнасці лізе Швейцарыі. За «Фрыбур-Гатэрон» Рэнэ Фазэль гуляў да 1972 года. У цяперашні час з’яўляецца ганаровым сябрам клуба.

У 1972 годзе стаў суддзёй. У гэтай якасці ён заставаўся да 1982 года, правёўшы 37 міжнародных матчаў. У 1982 годзе стаў старшынёй судзейскай камісіі Швейцарскай хакейнай лігі. Ён быў старшынёй Камітэта арбітраў да 1985 года.

У 1985 годзе абраны на пасаду старшыні Швейцарскага хакейнага саюза. Ужо ў наступным годзе абраны сябрам Рады IIHF. Ён стаў старшынёй адразу двух Камітэтаў: судзейскага і маркетынгавага. Прысвяціўшы сябе цалкам працы ў Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай, падаў у адстаўку з усіх пастоў у родным клубе «Фрыбур-Гатэрон».

У 1994 годзе на Генеральным Кангрэсе ў Венецыі абраны прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай, застаючыся з тых часоў яе нязменным кіраўніком. На пасадзе імкнуўся ўсталяваць больш цесныя кантакты з прафесійнымі арганізацыямі ў Паўночнай Амерыцы, у тым ліку паміж IIHF і НХЛ. Дзякуючы падпісанай ім у сакавіку 1995 года дамове з НХЛ, прафесійныя ігракі ўпершыню ўдзельнічалі на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Нагана ў 1998 годзе. Паводле яго прапановы быў сфарміраваны камітэт па выбарах кандыдатаў у Залу славы IIHF, а ў 1997 годзе ў Зале хакейнай славы НХЛ у Таронта адкрыта экспазіцыя «Сусветны хакей». Вялікую ўвагу Фазэль надаваў развіццю хакею на ролікавых каньках.

У 1992 годзе стаў сябрам Швейцарскай Алімпійскай Асацыяцыі. У чэрвені 1995 года ён (разам з прэзідэнтамі іншых вядучых федэрацый) і ўпершыню ў гісторыі IIHF стаў сябрам Міжнароднага Алімпійскага камітэта. У 2002 годзе быў абраны прэзідэнтам «Асацыяцыі міжнародных зімовых Алімпійскіх спартыўных федэрацый». Ён таксама старшыняваў на Ацэначнай камісіі МАК на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы. Яго мандат члена Выканкама МАК быў падоўжаны на 120-й сесіі.

У студзені 2021 года на фоне пратэстаў у Беларусі Рэнэ Фазэль быў раскрытыкаваны за сустрэчу з Александарам Лукашэнкам[1], у прыватнасці, падчас якой прайшло абмеркаванне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года[2]. Падчас сустрэчы з Лукашэнкам Фазэль абняў таго, павітаў яго па-руску словамі «Спадар прэзідэнт». Пазней ён апублікаваў фатаграфію з Дзмітрыем Баскавым  (руск.), старшынёю федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь[3].

  • Фазель, Рене // Большая олимпийская энциклопедия: В 2 т. / Автор-составитель В. Л. Штейнбах. — М.: Олимпия Пресс, 2006. (руск.)