Саламія Амвросьеўна Крушальніцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саламія Амвросьеўна Крушальніцкая
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 верасня 1872(1872-09-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1952(1952-11-16)[3] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Amvrosiy Krushelnytskyi[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР
salomeamuseum.lviv.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саламія[5] Амвросьеўна Крушальніцкая (укр.: Соломія Амвросіївна Крушельницька, 23 верасня 1873, с. Бялявінцы — 16 лістапада 1952) — украінская спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), педагог. Заслучаны дзеяч мастацтваў Украіны (1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Львоўскую кансерваторыю ў 1893 годзе, выкладала ў ёй (з 1946 года — прафесар). Спявала ў буйнейшых оперных тэатрах Еўропы, Амерыкі. Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру і вялікага дыяпазону. Выконвала драматычныя і лірычныя партыі: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага), Галька, Ганна («Галька», «Страшны двор» Станіслава Манюшкі), Чыа-Чыа-сан (аднайменная опера Дж. Пучыні), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж. Вердзі), Эльза, Лізавета («Лаэнгрын», «Тангейзер» Р.Вагнера), Саламея, Электра (аднайменныя оперы Р.Штраўса) і іншыя. З 1923 года выступала толькі ў канцэртах.

Пахавана на Лычакіўскіх могілках у Львове. Яе імя носіць Львоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета.

Зноскі

  1. Solomiya Krushelnytska // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Salomea Kruszelnicka // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Степанович К. Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 149. — ISBN 978-966-8955-00-5
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]