Перайсці да зместу

Салтаім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салтаім
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 98 м
Найбольшая глыбіня 1,7 м
Размяшчэнне
Краіна
Салтаім (Расія)
Салтаім
Салтаім
Map

Салтаім[1] (руск.: Салтаим) — возера на поўдні Заходне-Сібірскай раўніны. Знаходзіцца ў Круцінскім раёне Омскай вобласці Расіі, уваходзіць у сістэму Вялікіх Круцінскіх азёр (Ік, Салтаім, Тэніс).

Плошча — 146 км². Сярэдняя глыбіня — 0,9 м, найбольшая — 1,7 м. Жыўленне пераважна снегавое. Высокія ўзроўні ў маі-чэрвені, нізкія — у верасні-кастрычніку. Ледастаў у канцы кастрычніка, крыгаход у маі. Злучана з возерам Тэніс.

У возера Салтаім упадаюць рэкі Кітэрма (выток з возера Ік) і Чэлдак.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Омскай вобласці