Самуэль Лазовы
Самуэль Лазовы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Казімір Язерскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Карп[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Дамінік Пузына | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Ежы Агінскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не раней за 14 снежня 1737 і не пазней за 30 мая 1738 | ||||||
Бацька | Томаш Лазовы[d] | ||||||
Жонка | Альжбета з Карпаў[d] і Канстанцыя з Юндзілаў[d][1] |
Самуэль Казімір Лазовы (? — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Лазовых.
Суддзя гродскі гарадзенскі ў 1709 годзе, чашнік гарадзенскі ў 1709 годзе.
У 1715 г., вялікая група шляхціцаў (дакумент падпісалі амаль шэсцьдзесят чалавек) занесла пратэстацыю на Самуэля Лазовага, які разам з ураднікамі пасля скасавання легальных нарадаў 4 лютага працягваў на наступны дзень соймікаванне пад сваім старшынствам, чым выклікаў незадаволенасць шляхціцаў[2].
14 лютага 1716 года атрымаў намінацыю на ўрад войскага гарадзенскага. У гэты ж час, 3 лютага 1716 года, як маршалак гарадзенскі ўпершыню згадваецца Крыштаф Віктарын Юндзіл. Магчыма, вынікам адначасовага падвышэння ў павятовай іерархіі стала ўтварэнне карупцыйная «суполка» войскага і маршалка[2].
Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Гарадзенскага павета.
Грамнічны соймік 1717 года
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладам злоўжывання і парушэння прававых нормаў сталіся грамніцы 1717 г., вынікі якіх мелі выразнае крымінальнае адценне, а таму трапілі на разгляд адказных за такія справы судовых ураднікаў у асобах гарадзенскага старосты Грыгорыя Катовіча і яго намесніка Лукаша Барановіча. У іх прысутнасці 10 лютага 1717 г. у кнігі гарадзенскага гродскага суда быў актыкаваны маніфест-пратэстацыя мясцовых зямян Міхала Радзіваноўскага і Фларыяна Абухоўскага з абвінавачаннем войскага гарадзенскага павета Самуэля Лазовага і вядомых апошняму, «прынцыпалу», шматлікіх іншых саўдзельнікаў, названых «гвалтаўнікамі і злачынцамі»[2].
Са словаў пацярпелых, ініцыятар здарэння, пан войскі Лазовы, прыбыў на грамнічны соймік да Гародні і «….змовіўшыся з вяльможным яго міласцю панам Юндзілам, гарадзенскім маршалкам, ды іншымі іх міласцямі панамі ўраднікамі, карумпуючы некаторую шляхту, схіліў іх да таго, каб яго абралі дэпутатам да Трыбуналу Вяаў намінацыю г.5лікага Княства Літоўскага, што права паспалітае рабіць забараняе, бо вольнымі галасамі належыць быць абраным, а паколькі абвінавачаны пан Лазовы быў да сойміка намінаваны дэпутатам праз яго міласць пана маршалка, а не абраны шляхтай, то пра гэта пацярпелыя, разам з іншымі іх міласцямі, аберагаючы вольнасці шляхецкія, правы і соймавыя канстытуцыі, восьмага лютага склалі пратэстацыю, якая мела подпісы паноў абывацеляў Гарадзенскага павета і была аддадзена для запісу ў актавыя кнігі гарадзенскай гродскай канцылярыі…»[2].
У пратэстацыі быў зафіксаваны факт незаконнага абрання і атрымання ад павятовага маршалка адпаведнага пасведчання — крэдэнса. Пратэстуючыя таксама запатрабавалі, каб пасля ўскрыцця злоўжывання ўраднікі спынілі соймікавыя нарады ў сціслым коле, але ў адказ атрымалі на свой адрас ад пана Лазовага пагрозу аб «збіцці да смерці»[2].
Лазовы, як і яго супольнік маршалак, гарадзенскі старосціч Юндзіл, быў да такой ступені ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці, што неўзабаве прыступіў да выканання сваіх абяцанак, для чаго сабраў грамаду з ліку сваіх слуг, чэлядзі, і загадаў ім сваіх апанентаў «у месце Гародні і ўдзень, і пасярод ночы хапаць і збіваць»[2].
Паміж іншымі 9 лютага 1717 г. ад «пахвалкі» пана войскага пацярпелі Міхал Радзіваноўскі ды Фларыян Абухоўскі, якіх «ні ў чым не вінаватых людзей, шляхту радавітую, гвалтам ўзятых да вязніцы, не зважаючы на паспалітае права, соймавыя канстытуцыі, [Я. Лазовы] найперш словамі несумленнымі, гонару шляхецкага неадпаведнымі, на стацыі іх у Гародні ілгаў, лаяў, як хацеў прыніжаў, а потым загадаў нарыхтаваць кіёў, якімі пратэстуючых асобаў па-тыранску неміласэрна з пазбаўленнем шляхецкага гонару, паасобна паклаўшы, білі, мардавалі, пачынаючы ад галавы ажно да ступняў, пакідаючы крывёй зацёклыя сінякі, і так біць загадаў, што іх амаль да смерці не збілі…»[2].
Ледзь жывых шляхціцаў прынеслі да гасподаў, але ўжо на наступны дзень яны былі ў стане зрабіць заяву пра злачынства ў судзе[2].
Далейшая кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасаду войскага займаў да 1730 года. У 1730—1738 гадах займаў пасаду мсціслаўскага кашталяна.
Мсціслаўскі кашталян Самуэль Лазовы і яго жонка Канстанцыя з Юндзілаў паабяцалі фінансавую падтрымку пры пабудове алтароў мураванага храма ў Горадні, які будаваўся на месцы спаленых маскоўскім войскам у 1658 і 1660 гг. драўляных Петра-Паўлаўскага касцёла і будынка школы[3]. Галоўны алтар быў выкананы знакамітым разьбяром Янам Шмітам у 1730-х гг. На жаль Самуэль Лазовы, галоўны спонсар алтара, не дачакаў яго завяршэння, а спадкаемцы пасля яго адмовіліся ад далейшага спансіраваная будоўлі алтара. 4 тысячы залатых з 6, абяцаных майстру, выплаціў рэктар касцёла з уласных сродкаў[3].
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 77. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б в г д е ё ж Віталь Галубовіч, кандыдат гіст. навук (Гродна). Грамнічныя соймікі Гарадзенскага павета ў XVIII ст.: даследчая мазаіка .
- ↑ а б Апісанне і гісторыя стварэння галоўнага алтара | Кафедральны касцёл Св. Францішка Ксаверыя (23 мая 2020). Праверана 20 верасня 2023.