Перайсці да зместу

Сафія Альбум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафія Альбум
Род дзейнасці літограф, фатографка, пісьменніца, паэтка, мастак-гравёр, картограф
Дата нараджэння 25 лістапада 1803(1803-11-25)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1868(1868-06-08)[1] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Альбум (шведск.: Sofia Ahlbom, 25 лістапада 1803 — 8 чэрвеня 1868) — шведская мастачка, фатограф, пісьменніца, удзельніца фемінісцкага руху.

Нарадзілася ў Вестэросе ў сям’і ювеліра. З дзяцінства праявіла талент да мастацтв. Маляванню і гравіроўцы яе вучыў ювелір Грандэль.

Бацька Сафіі памёр ў 1822 годзе, і каб не застацца без сродкаў да існавання, яна з сястрой Густавай адкрылі школу для дзяўчынак, а таксама рабілі гравюры для заказчыкаў. Яна выгравіравала на камені карты Стакгольма і Вісбю.

З маці і сястрой пераехала ў Стакгольм. Тут яе праца гравёра па медзі, срэбра і золата добра аплачвалася. У 18421843 гг. Сафія працавала ў Парыжы. Акрамя гравіроўкі ў 18631866 гг. яна прафесійна займалася фатаграфіяй.[4]

Таленты Сафіі былі заўважаныя: яе запрасілі працаваць картографам ў Школу навігацыі ў Стакгольме  (шведск.). Яе руцэ належаць надпісы на медалях Стакгольмскай школы мастацтваў і рамёстваў і Ваеннай акадэміі Карлберг.

У 18611864 гг. яна зрабіла надпісы для кнігі геральдыкі Шведскай палаты лордаў.

Сафія Альбум таксама была пісьменніцай, публікавала вершы і прозу. Да яе добра ставіліся ў літаратурных колах, у прыватнасці, яе творчасць з ухвалой пісьменніца Фрэдрыка Брэмер згадала ў сваёй кнізе Livet i gamla världen (1862).

Акрамя працы Сафія займалася таксама грамадскай дзейнасцю. У тыя часы ў Швецыі пачалі падымацца пытанні жаночага раўнапраўя, у прыватнасці, урадавая пенсія для прафесійных настаўніц. Гэтая ідэя была рэалізавана ў 1855 годзе па ініцыятыве Юсефіны Дэланд з «Фонду пенсіённага забеспячэння для жанчын-настаўніц» (шведск.: Svenska lärarinnors pensionsförening), але існавалі значныя рызыкі з прычыны адсутнасці неабходных кампетэнцый у выканаўцаў. Сафія Альбум змяніла Юсефіну на пасадзе сакратара фонду і працавала ў перыяд 18591864 гг.

У Каралеўскай бібліятэцы знаходзіцца алегарычная кампазіцыя Сафіі Альбум, прысвечаная спадчынным князям Швецыі і Нарвегіі, зробленая ёю па малюнку Андэрса Лундквіста і прадстаўленая ў мастацкім музеі Кальмара.[5]

Сафія замужам не была, жыла з сястрой і маці. Памерла ў Стакгольме ў 1868 годзе.

Зноскі

  1. а б Sophie Ahlbom // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Västerås domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11727/C/9 (1803-1815), bildid: C0021018_00016 Праверана 24 жніўня 2019.
  3. Ahlbom, CAROLINA SOFIASvenskagravar.se. Праверана 11 сакавіка 2017.
  4. Nationalmuseum
  5. Kalmar konstmuseum(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2021. Праверана 19 мая 2021.