Свята-Георгіеўская царква (Сітцы)
Праваслаўны храм | |
Царква вялікапакутніка Георгія Перамаганосца | |
---|---|
54°55′23″ пн. ш. 27°32′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Сітцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1913 |
Стан | дзейная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Сітцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Афіцыйны адрас: 211712 аг. Сітцы вул. Царкоўная, 5.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана мясцовымі майстрамі з цэглы ў 1913 годзе, у цэнтры вёскі, на месцы папярэдняга храма. Асвячоная 9 чэрвеня 1913 года. Папярэдне, на працягу некалькіх гадоў, настаяцелем Яўстафіем Нядзельскім збіраліся ахвяраванні на будаўніцтва Георгіеўскай царквы. Сярод фундатараў былі імператар Мікалай II і протаіерэй Іаан Кранштацкі. Захаваліся сведчанні пра тое, што купалы храма узводзіў мясцовы ўмелец Станіслаў Сіняўскі, а крыжы ўсталёўваў Іосіф Грыгаровіч з в. Курдзекі. У гады Першай Сусветнай вайны маёмасць царквы была эвакуіравана ў Маскоўскі Свята-Данілаў манастыр, адкуль знікла бясследна. У час Другой сусветнай вайны вонкавыя сцены храма гітлераўцы замазалі чорнай фарбай для маскіроўкі ад савецкай авіяцыі. За свой век царква ніколі не зачынялася[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Належыць да тыпу крыжова-купальных храмаў са званіцай. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя мае вертыкальную накіраванасць, якая ствараецца дамінантамі трох’яруснай шатровай васьмерыковай званіцы і цыбулепадобнага светлавога барабана з цыбулепадобным купалам. Архітэктурны дэкор уключае какошнікі, аркатуру, лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры парусы барабана размаляваны выявамі евангелістаў, барабан — апосталаў на небасхіле. Абраз-фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Іосіф з дзіцем» (канец XVIII ст.).
Сітцаўскай царква мае архіў і царкоўную бібліятэку, дзе знаходзіцца 280 тамоў кніг, у тым ліку старадаўнія. Таму ўваход у бібліятэку строга абмежаваны.
Зноскі
- ↑ У Сітцах праваслаўныя вернікі адсвяткавалі 100-годзе царквы. Архівавана 17 верасня 2013. // Westki.info
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 670—671.
- Берникович, Д. В вере нет забвения / Д. Берникович // Народнае слова. — 2007. — 20 лістап. — С. 5.
- Берніковіч, С. «Храм — неба зямное» / С. Берніковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). — 2007. — 18 крас. — С. 4.
- Пашэвіч, В. Сітцы. Царква Вялікапакутніка Георгія Перамоганосца / В. Пашэвіч // Родныя вытокi (Докшыцы). — 2000. — 7 студз. — С. 2.
- Церковь Великомученика Георгия Победоносца д. Ситце // Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / Отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома; фото С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. — Новополоцк, 2007. — С. 17.
- Церковь Великомученика Георгия Победоносца д. Ситцы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. — Витебск, 2007. — С. 25.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Сітцы)
- Свята-Георгіеўская царква (Сітцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Сітцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Сітцы) Архівавана 8 лістапада 2019. (руск.) на сайце Полацкай і Глыбоцкай епархіі