Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°18′25″ пн. ш. 26°27′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікая Лысіца
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Дата пабудовы 1915 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000487шыфр 613Г000487
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1915 годзе на месцы старадаўняга драўлянага храма. Адкрыта ў 1990-х гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда. Асноўная архітэктурная тэма — арачныя аконныя праёмы ў разнастайных спалучэннях ад аднаго да трох. У сілуэце пануюць шацёр чацверыковай званіцы і самкнуты паўсферычны купал малітоўнай залы на васьмігранным нізкім барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Уваходы вырашаны арачным рундуком на калонах-дыньках. Каларыстычную палітру складае высокаякасная чырвонацагляная муроўка сцен і паліхромная цокальная частка, выкладзена з бутавых квадраў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]