Свята-Міхайлаўская царква (Рамель)
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() Царква ў 1929 годзе | |
52°02′36,85″ пн. ш. 27°20′16,97″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Рамель |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктар | невядомы |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Рамельская Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Рамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Ramiel%2C_Michaj%C5%82a%C5%ADskaja._%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%8C%2C_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%B9%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28S._Bochnig%2C_1929%29_%283%29.jpg/250px-Ramiel%2C_Michaj%C5%82a%C5%ADskaja._%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%8C%2C_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%B9%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28S._Bochnig%2C_1929%29_%283%29.jpg)
Пабудавана ў XVIII стагоддзі. У 1905 годзе з захаду да царквы далучана трох'ярусная званіца, завершаная шатровым дахам з галоўкай. У яе ніжнім ярусе хоры на 2 слупах.
У 1989 годзе царква аддадзена веруючым. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Царква 2-зрубная, складаецца з амаль квадратнага ў плане асноўнага і пяціграннага алтарнага зрубаў, накрытых агульным вальмавым дахам. Вільчык даху з боку галоўнага фасада прарэзаны глухім барабанам з галоўкай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і завершаны простым карнізам з зубчастым падзорам. Інтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 413—414
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце «Архіварта»