Перайсці да зместу

Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Косічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°07′53″ пн. ш. 23°49′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікія Косічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Петра-Паўлаўская царква  — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікія Косічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1866 годзе згадваецца першая царква[1], вернікі якой, у памяць аб вызваленні з-пад прыгону, ахвяравалі на будаўніцтва новай званіцы і на куплю званоў 171 рубель 50 капеек срэбрам. Званіца і звон, вагой у 6 пудоў і 5 фунтаў, былі асвечаныя мясцовым святаром Мікалаем Качаноўскім пры шматлікім сходзе мясцовага люду.

Новая царква была пабудавана у 1882 годзе. Царква была драўляная з званіцай і агароджай. Праз дарогу ад царквы месцяцца дагэтуль захаваўшыяся старажытныя могілкі.

Царкоўнай зямлі мелася 63 дзесяціны 1192 сажні. Прыход станам на 1899 год налічваў 1487 чалавек у такіх вёсках як: Косічы (Малыя і Вялікія), Вычулкі, Задворцы, Кавенька, Кошалева, Тэльмы і Ямна. Мелася царкоўная школа, якая налічвала 77 вучняў. Клір складаўся з святара і псаломшчыка. Жалавання атрымлівалі 496 рублёў і працэнты са 106 рублёў 66 капеек, атрыманых за 2 дзесяціны і 222 сажні зямлі па якой пралягла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка.

Па ўспамінах мясцовых жыхароў, царква была разабрана падчас пасляваеннай антырэлігійнай кампаніі.

Новая царква была збудавана ў пачатку 2000-х і асвечана 23 кастрычніка 2005 года.[2]

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя пабудавана ў традыцыях драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Заснавана на рытмічным нарастанні 2-схільных дахаў арачнага ганка, кароткага прытвора, бакавых прыдзелаў і апсіды да 2-схільнага даху цэнтральнага аб’ёму, завершанага па цэнтры пазалочаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Бакавыя плоскасныя фасады прарэзана арачнымі аконнымі праёмамі[3].

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.