Перайсці да зместу

Вялікія Косічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялікія Косічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 153 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850016
Вялікія Косічы на карце Беларусі ±
Вялікія Косічы (Беларусь)
Вялікія Косічы
Вялікія Косічы (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Косічы

Вялі́кія Ко́січы[1] (трансліт.: Vialikija Kosičy, руск.: Великие Косичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя як сяло — шляхецкая ўласнасць у Троцкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XV стагоддзя ўладанне Б. А. Салагубовіча, які адпісаў частку маёнтка Косічы свайму брату Юрыю. У 1500 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр пацвердзіў гэты запіс. Пад 1567 годам пазначана ў попісе літоўскага войска.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1860 годзе вёска ў складзе маёнтка Трышын, уладальнікам якога быў Гутоўскі. У 1882 годзе жыхары Вялікіх Косічаў і навакольных вёсах сумесна са свяшчэннікамі Качалоўскім і Савіцкім пабудавалі праваслаўную царкву са званіцай. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасная ўправа (з 1890 года ў в. Чэрні), праваслаўная царква, карчма. Працавала царкоўна-прыходская школа, у якой вучылася 69 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.

Сядзіба ў пачатку XX ст.

У 1905 годзе сяло — цэнтр Косіцкай воласці. Непадалёку знаходзіўся аднайменны маёнтак (9 жыхароў). У сяле быў валасны сельскі фельчар, размяшчаліся ўчасткі: судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі. Адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласці налічвалася 16 сельскагаспадарчых таварыстваў і сельскагаспадарчых абшчын; яна аб’ядноўвала 27 вёсак, у якіх было 395 двароў, 2161 мужчына, 2159 жанчын. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Косіцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У студзені 1950 года арганізаваны калгас імя Фрунзэ, у які з 42 гаспадарак уступілі 32. У 1969 годзе аб’яднаны з саўгасам «Маладая гвардыя». 4 верасня 1972 года да вёскі далучаны хутар Малькі[2].

  • 47 мужчын, 58 жанчын (1860)
  • 37 двароў, 262 жыхары (1876)
  • 13 двароў, 147 жыхароў (1886)
  • 214 жыхароў (1905)
  • 10 двароў, 52 жыхары (1921)
  • 29 двароў, 168 жыхароў (1940)
  • 46 гаспадарак, 168 жыхароў (1997)
  • 50 гаспадарак, 107 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.