Свята-Уладзімірская царква (Агарэвічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Уладзімірская царква | |
---|---|
52°46′05″ пн. ш. 26°31′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Агарэвічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | пач. XXI ст. |
Стан | будуецца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Уладзімірская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Агарэвічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1845 годзе прыход у вёсцы быў скасаваны і аб’яднаны з Вялікакруговіцкім. У 1903 годзе пры царкве была пабудавана драўляная царкоўна-прыходская школа. У 1910 годзе царква ўзгадваецца як струхнелая. Старая царква была разабрана ў 1960 годзе. Яна ўяўляла сабой твор народнага драўлянага дойлідства. Храм быў вырашаны прамавугольным зрубам на дубовых стойках-штандартах. Над гонтавым дахам узвышалася галоўка, неашаляваныя фасады чляніліся чатырма аконнымі праёмамі.
У цяперашні час у Агарэвічах дабудоўваецца новая Свята-Уладзімірская царква.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана ў стылізаваных формах маскоўска-яраслаўскага царкоўнага дойлідства XVII стагоддзя па канону чатырохчасткавага храма падоўжана-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца (васьмярык на чацвярыку), трапезная, кубападобная двух’ярусная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Другі кубападобны светлавы ярус малітоўнай залы апярэзаны какошнікавым парапетам і завершаны цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане, архітэктурная выразнасць сродкамі арнаментальнай жоўта-чырвонай цаглянай муроўкі: гарадковыя фрызы, ліштвы арачных праёмаў, філёнгавыя вуглавыя лапаткі, аркатурныя парапеты. Цэнтральны ўваход адзначаны арачным двухслуповым рундуком пад двухсхільным пакрыццём, бакавыя — арачнымі парталамі[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Уладзімірская царква (Агарэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)