Агарэвічы
Аграгарадок
Агарэвічы
| ||||||||||||||||||||
Агарэ́вічы[1] (трансліт.: Aharevičy, руск.: Огаревичи) — аграгарадок у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Агарэвіцкага сельсавета. Размешчаны за 7 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы, транспартныя сувязі на аўтадарозе Ганцавічы — Сіняўка — Клецк.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1982—1992 гадах праект планіроўкі і забудовы Агарэвічаў распрацоўваўся архітэктарам Р. І. Белагорцавым[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1133 жыхары (14.10.2009 г.).
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Былая сядзіба Свяржынскіх (другая палова ХІХ стагоддзя, 1911) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000160
- Курган перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стагоддзі), па дарозе ў в. Шашкі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000161
- Свята-Уладзімірская царква
-
Сядзіба Свяржынскіх
-
Гаспадарчая пабудова
-
Курган перыяду ранняга сярэднявечча
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Руслан Игоревич Белогорцев
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агарэвічы
- Агарэвічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)