Перайсці да зместу

Себасцьяна дэль П’ёмба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Себасцьяна Лучыяні
італ.: Sebastiano Luciani
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні італ.: Sebastiano Luciani
Дата нараджэння каля 1485[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1547[4][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства Свяшчэнная Рымская імперыя
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт[5], рэлігійны жывапіс[d][5], гістарычны жывапіс[5] і жывапіс фігуры чалавека[d][5]
Мастацкі кірунак маньерызм і Высокі Рэнесанс[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Уваскрашэнне Лазара

Себасцьяна Лучані (італ.: Sebastiano Luciani, 1485?, Венецыя — 21 чэрвеня 1547, Рым), больш вядомы як Себасцьяна дэль П’ёмба (італ.: Sebastiano del Piombo — «свінцовы Себасцьян») — італьянскі жывапісец, прадстаўнік венецыянскай школы.

Нясенне крыжа

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Венецыі прыблізна ў 1485. Быў вучнем Джавані Беліні. У ранніх творах П’ёмба адчуваецца ўплыў Джарджонэ і Тыцыяна. У 1511 годзе мастак пераязджае ў Рым, дзе збліжаецца з Рафаэлем. Яго працы набываюць строгасць, робяцца больш ураўнаважанымі, але пры гэтым не губляюць венецыянскі каларыт. Пасля 1515, карціны Себасцьяна дэль П’ёмба знаходзяць драматычную афарбоўку, гэта звязана з уплывам Мікеланджэла, якое той аказвае на венецыянцаў. У якасці ілюстрацыі можна паказаць карціну «Уваскрашэнне Лазара», напісаную з 1517 па 1519 гады. Работы мастака, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, адрозніваюцца змрочнай суровасцю вобразнага ладу (напрыклад, карціна «Нясенне крыжа»), якая сведчыць пра крызіс мастацкіх прынцыпаў Высокага Адраджэння. Себасцьяна дэль П’ёмба належаць партрэты многіх яго вядомых сучаснікаў (Хрыстафор Калумб, Папа Клімент VII, Джулія Ганзага, П’етра Арэціна і інш.) Яго біяграфію напісаў Джорджа Вазары.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Pallucchini R. Sebastiano del Piombo. Milano: Fratelli Fabbri, 1966
  • Volpe C., Lucco M. L’opera completa di Sebastiano del Piombo. Milano: Rizzoli, 1980
  • Hirst M. Sebastiano del Piombo. Oxford: Oxford UP, 1981